Авіцэна
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
Абу Алі Хусайн ібн Абдалах ібн Сіна (фарсі: ابو علی حسین بن عبدالله بن سینا — abu ali hossein ebn-e abdâllah ebn-e sinâ), Ібн Сіна (фарсі: بن سینا}} — ebn-e sinâ — адсюль «Авіцэна»; Афшані паблізу Бухары, 16 жніўня 980 — Хамадан, 18 чэрвеня 1037) — знакаміты персідскі філосаф, ўрач, прыродазнавец, паэт, прадстаўнік усходняга арыстотэлізма. Меў рознабаковую адукацыю. Быў прыдворным урачом саманідскіх і даілеміцкіх султанаў, некаторы час быў візірам у Хамадане. У 17-гадовым узросце вылечыў ад цяжкай хваробы эміра Бухары, за што быў дапушчаны да багатай прыватнай бібліятэкі. За некалькі гадоў ён авалодаў практычна ўсімі тагачаснымі навукамі і стаў шырока вядомы ў арабскім свеце. Войны і рэлігійныя ганенні прымусілі яго большую частку жыцця вандраваць па Сярэдняй Азіі і Іране. Яго філасофія і навуковыя працы ўяўляюць сабой вялікі збор чалавечых ведаў пра свет. Напісаў больш за 450 прац у 29 галінах навукі, з якіх да нас дайшлі толькі 274. Сярод яго твораў галоўнае месца займаюць "кніга забвення" (ч. 1 - 18), "Кніга ведаў", "Канон медыцыны", па якіх некалькі стагоддзяў вучыліся ўрачэбнаму майстэрству ў Еўропе і Азіі. Яго паэтычная творчасць садзейнічала станаўленню класічнай літаратурнай мовы (фарсі), у мастацкай форме прапагандавала асвету, навуку, каштоўнасці духоўнай культуры. Абапіраючыся на ідэі Арыстоцеля, адстойваў права чалавечага розуму на пазнанне ісціны, адхіляў рэлігійныя забабоны, лічыў справядлівасцьасновай маральнай дабрачыннасці чалавека. Сцвярджаў, што дарога да дасканаласці, працвітання і дабрабыту асветлена ведамі, што сапраўдная культура немагчымая без навуковага пазнання свету, аднак яе трэба ахоўваць ад ваяўнічай неадукаванасці, скажэння і апашлення, інакш свет захлісне хваля нянавісці і цемрашальства. Сучаснікі называлі яго "князем вучоных". У Еўропе вядомы пад лацінізаваным імем Авіцэ́на
У яго гонар Карл Ліней назваў род раслін сямейства Акантавыя — Авіцэнія.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
