Луіш I
| Луіш I парт.: D. Luís I |
|||||
|
|||||
|---|---|---|---|---|---|
| 11 лістапада 1861 — 19 кастрычніка 1889 | |||||
| Папярэднік: | Педру V | ||||
| Пераемнік: | Карлуш I | ||||
| Нараджэнне: | 31 кастрычніка 1838 Лісабон, Партугалія |
||||
| Смерць: | 19 кастрычніка 1889 (50 гадоў) Кашкайш, Партугалія |
||||
| Пахаваны: | Лісабон, Партугалія | ||||
| Дынастыя: | Браганса-Кобург | ||||
| Імя пры нараджэнні: | Луіш Філіпэ Марыя Фернанда Педра дэ Алкантара Антоніа Мігель Рафаэль Габрыэль Ганзага Ксаўер Франсіска дэ Асіс Жуан Аўгуста Хуліа Вальфанда Саксен-Кобург-Гота і Браганза | ||||
| Бацька: | Фернанду II | ||||
| Маці: | Марыя II | ||||
| Жонка: | Марыя-Пія Савойская | ||||
| Дзеці: | Карлуш I (1863—1908) Афонсу (1865—1920) Сын (нар. і пам. 27/28 лістапада 1866) |
||||
| Узнагароды: |
|
||||
Луіш I (парт.: D. Luís I; 31 кастрычніка 1838, Лісабон, Партугалія — 19 кастрычніка 1889, Кашкайш, Партугалія) — кароль Партугаліі з 11 лістапада 1861. Сын Марыі II і Фернанду II. Належаў да дому Саксен-Кобург-Гота, афіцыйна лічачыся прадстаўніком дынастыі Браганса.
Луіш I уступіў на трон пасля смерці свайго брата Педру V. Валадаранне Луіша было адзначана правядзеннем шэрагу ліберальных рэформ унутры краіны і адменай рабства ў калоніях. Партугалія пры ім зрабіла прыкметныя поспехі ў эканамічным развіцці. Таксама былі пашыраны каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы.
Луіш быў адукаваным чалавекам і пісаў вершы на роднай мове, але не меў ніякіх іншых талентаў, якія дазвалялі б праславіцца на палітычнай ніве, дзе ён апынуўся пасля смерці яго двух старэйшых братоў, Педру V і Фернанду.
Змест |
Палітыка[правіць]
Ва ўнутранай палітыцы кіраванне Луіша I было адзначана неарыгінальнай і неэфектыўнай зменай пераходных урадаў, сфарміраваных у розны час ліберальна настроенымі прагрэсістамі і — кансерватыўна — рэгенератарамі, якім кароль спрыяў. На гады кіравання Луіша прыйшоўся адзін з перыядаў унутранай стагнацыі ў Партугаліі, калі каралеўства ў найбольшай ступені адставала ад іншых заходнееўрапейскіх дзяржаў Еўропы ў палітычнай, эканамічнай, тэхналагічнай сферах.
Каланіяльная палітыка ў перыяд кіравання Луіша была адзначана замацаваннем за Партугаліяй заліва Дэлагоа ў 1875 годзе, а таксама стратай Партугаліяй сухапутнай мяжы паміж Анголай і Мазамбікам у сувязі з пачаткам актыўнай дзейнасці бельгійцаў у Конга.
Сям'я[правіць]
У 1862 годзе ажаніўся з Марыя-Піяй (1847—1911) — дачкой італьянскага караля Віктара Эмануіла II. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:
- Карлуш I (1863—1908) — перадапошні кароль Партугаліі
- Афонса (1865—1920) — герцаг Порту
- Сын (нар. і пам. 27/28 лістапада 1866).
Памяць[правіць]
У гонар караля названы мост Понтэ-дэ-Дон-Луіш праз раку Дору ў Партугаліі. Злучае гарады Порту і Віла-Нова-ды-Гая.
Спасылкі[правіць]
| Папярэднік: Педру V |
Кароль Партугаліі 1861-1889 |
Пераемнік: Карлуш I |
| Каралі Партугаліі | |
|---|---|
| Бургундская дынастыя | Афонсу I • Саншу I • Афонсу II • Саншу II • Афонсу III • Дыніш I • Афонсу IV • Педру I • Фернанду I |
| Авіская дынастыя | Жуан I • Дуартэ I • Афонсу V • Жуан II |
| Дынастыя Авіс-Візеу | Мануэл I • Жуан III • Себасцьян I • Энрыке |
| Габсбургі | Філіп I • Філіп II • Філіп III |
| Дынастыя Браганса | Жуан IV • Афонсу VI • Педру II • Жуан V • Жазэ I • Марыя I з Педру III • Жуан VI • Педру IV • Марыя II • Мігел • Марыя II з Фернанду II |
| Дынастыя Браганса-Кобург | Педру V • Луіш • Карлуш I • Мануэл II |
- Асобы
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Нарадзіліся ў Лісабоне
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 1889 годзе
- Памерлі ў Кашкайшы
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Сант'яга, Партугалія
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Бенедыкта Авіскага
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Кавалеры ордэна Залатога руна
- Каралі партугальскія
- Дынастыя Кобург-Браганса