Амхавая 1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Амхавая 1
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 325 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213109
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244836001
Амхавая 1 на карце Беларусі ±
Амхавая 1 (Беларусь)
Амхавая 1
Амхавая 1 (Магілёўская вобласць)
Амхавая 1

Амхава́я 1[1] (трансліт.: Amchavaja 1, руск.: Амховая 1) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падгор’еўскага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі МагілёўКрычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы МагілёўСлаўгарад, якая праходзіць побач з вёскай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1604 года як сяло Мхова ў Гарбавіцкім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі і Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, 12 гаспадарак, дзяржаўная ўласнасць. У 1742 годзе мелася карчма.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе сяло Мховая ў Чавускім павеце, дзяржаўная ўласнасць. У 1858 годзе 51 рэвізская душа, меўся шынок. Паводле перапісу 1897 года ў Галянёўскай воласці Чавускага павета, меўся хлебазапасны магазін. Непадалёку быў заезны дом Амховая.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1911 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

На базе земскай створана працоўная школа І-й ступені, для якой у 1923 годзе было выдзелена нацыяналізаванае памяшканне. У 1925 годзе ў школе навучалася 50 дзяцей з в. Амхавая I, хутароў Амхавыя Галяні і Нядашава. У 1926 годзе хутары. З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Амхаўскага сельсавета Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года Магілёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пралетарый». Пачатковая школа была ператворана ў 7-гадовую, у якой у 1936 годзе навучалася 337 дзяцей, мелася бібліятэка. У 1938 годзе школа стала 10-класнай.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баях за вызваленне вёскі загінулі 23 савецкія воіны, якія пахаваны ў брацкай магіле на вясковых могілках.

1 снежня 1950 года калгас увайшоў у склад саўгаса «Магілёўскі», а вёска стала яго цэнтр, сядзібай. У 1990 годзе цэнтр саўгаса «Магілёўскі». У вёсцы размяшчаліся вытворчая брыгада, 2 фермы буйной рагатай жывёлы, цэх механізацыі, працавалі майстэрні, ветэрынарная аптэка, міжгаспадарчае прадпрыемства, 2 магазіны, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, бібліятэка, аддзяленне сувязі, 8-гадовая школа, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячы сад-яслі, грамадская лазня.

У 2007 годзе дзейнічалі пачатковая школа, аддзяленне сувязі, клуб, 2 магазіны.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1985 годзе ў інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Планіровачна складаецца з захаду паралельных прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, іх перпендыкулярна перасякаюць 2 кароткія просталінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У цэнтры ўзведзены мураваныя двухпавярховыя 8 і 12-кватэрныя дамы, а таксама мураваныя аднапавярховыя аднакватэрныя дамы. Грамадскія будынкі размешчаны ў цэнтры сярод жылой забудовы. Вытворчы сектар — на поўдзень, па другі бок шашы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]