Андаманскія астравы

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Андаманскія астравы, архіпелаг на поўначы Індыйскага акіяна паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім морам. Працягласць з поўначы на поўдзень каля 350 км. Плошча 6,5 тыс. км2. Насельніцтва — каля 250 тыс. чал. Клімат трапічны, мусонны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы.

Частка саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Адзіны горад — Порт-Блэр (каля 50 тыс. жыхароў).