Андрэй Чыж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Чыж
польск.: Andrzej Czyź)
лац.: Andreas Czyź
Дата нараджэння 27 верасня 1763(1763-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1816(1816-04-23) (52 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы
Альма-матар

Андрэй Чыж (польск.: Andrzej Czyź), лац.: Andreas Czyź; 27 верасня 1763, Беларусь — 23 красавіка 1816, Полацк) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 жніўня 1783 г. у Полацку. Пасля выпрабаванняў у полацкім навіцыяце (1783—1785) выкладаў інфіму (1785—1786), граматыку, сінтаксіс і рускую мову (1787—1788), паэтыку і рускую мову (1788—1789), рыторыку і рускую мову (1789—1790) у Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1790 па 1794 гг. праходзіў курс тэалогіі ў Полацку. У 1792 г. быў высвечаны на ксяндза[1].

Прафесар рыторыкі і паэтыкі (1794—1795) у Полацкім езуіцкім калегіуме. Рэгент канвікту і прафесар французскай мовы ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1795—1797), прэфект школ у Полацку (1800—1802). У 1802—1806 гг. — рэгент езуіцкага канвікту ў Пецярбургу. Пасля пераўтварэння канвікту ў Высакародны калегіум (Collegium nobilium) быў яго нязменным рэктарам (1806—1815)[1] і заслужыў на гэтай пасадзе добрую памяць многіх сваіх вучняў[2]. 1813 г. — асістэнт генерала Таварыства Ісуса ў Расіі Тадэвуша Бжазоўскага[1].

Зноскі

  1. а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 166—167.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.