Антоніа Канова
| Антоніа Канова | |
| Antonio Canova | |
Аўтапартрэт (1792) |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
13 кастрычніка 1822 (64 года) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: | |
| Стыль: | |
Антоніа Канова (італ. Antonio Canova; 1 лістапада 1757, Пасаньё - 13 кастрычніка 1822, Венецыя) — італьянскі скульптар, найбольш значны прадстаўнік класіцызму ў еўрапейскай скульптуры, узор для пераймання акадэмістаў XIX стагоддзя (накшталт Торвальдса). Самыя буйныя зборы яго тыораў знаходзяцца ў парыжскім Луўры і ў пецярбургскім Эрмітажы.
Творчасць [правіць]
Пры жыцці Канова меў рэпутацыю самага значнага са скульптараў найноўшага часу. У развіцці класіцыстычнай скульптуры ён адыграў такую ж ключавую ролю, што і Давід — у развіцці класіцыстычнага жывапісу. Сучаснікі не шкадавалі моцных эпітэтаў для апісання свайго пакланення перад талентам Кановы, які, як тады здавалася, вытрымліваў параўнанне з лепшымі разьбярамі антычнасці. Яго надмагіллі эфектныя, партрэты — ідэалізаваны. Тым не менш ні «ўрачысты спакой кампазіцыі», ні «выразнасць і вытанчанасць прапорцый» не ўсцераглі Канову ад абвінавачванняў у «халоднай адцягненасці вобразаў, сентыментальнай саладжавасці і салоннай прыгажосці, змярцвеласці гладкай, адпаліраванай паверхні мармуру», якія высоўвалі супраць яго шматлікія пазнейшыя гісторыкі мастацтва і, у прыватнасці, аўтары Вялікай савецкай энцыклапедыі.
Творы [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канова
-
Персей з галавой Медузы (Музей Піа-Клеменціна)
-
Паліна Баргезэ ў выглядзе Венеры (злепак з ДМВМ)
-
Тры грацыі (Эрмітаж)
-
Напалеон Банапарт (Брэра)
- Помнік Карлу III на П'яцца-дэль-Плебісчыта ў цэнтры Неапаля.
Бібліяграфія [правіць]
- Giulio Carlo Argan, Antonio Canova, Roma, Bulzoni, 1969.
- Giuseppe Pavanello, L'opera completa del Canova, introduzione di Mario Praz, Milano, Rizzoli, 1976.
- Canova: disegni scelti e annotati da Gian Lorenzo Mellini, Firenze, La Nuova Italia, 1984.
- Ottorino Stefani, I rilievi del Canova: una nuova concezione del tempo e dello spazio, Milano, Electa, 1990.
- Sergej O. Androsov (a cura di) Canova all'Ermitage. Le sculture del museo di San Pietroburgo catalogo della mostra, Venezia, Marsilio, 1991.
- Andrea Zanella, Canova e Roma, Roma, Palombi, 1991
- Antonio Canova, Catalogo della mostra, (Venezia–Possagno, 1992), a cura di Giuseppe Pavanello e Giandomenico Romanelli, Venezia, Marsilio, 1992.