Антон Дзмітрыевіч Мухарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Мухарскі
укр.: Антін Дмитрович Мухарський
Імя пры нараджэнні Антон Дзмітрыевіч Мухарскі
Дата нараджэння 14 лістапада 1968(1968-11-14) (55 гадоў)
Месца нараджэння Кіеў, УССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Украіны Украіна
Бацька Dmytro Mukharskyi[d]
Жонка Snizhana Yehorova[d]
Адукацыя
Прафесія
Тэатр Нацыянальны акадэмічны тэарт рускай драмы імя Лесі Украінкі
IMDb ID 0611500
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антон Дзмітрыевіч Мухарскі (укр.: Антон Дмитрович Мухарський, сцэнічныя псеўданімы Анцін Мухарскі і Арэст Люты; 14 лістапада 1968, Кіеў) — украінскі акцёр тэатра і кіно, тэлевядучы, спявак і пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 лістапада 1968 года ў Кіеве. У 19921993 гадах выкладаў урокі па гісторыі культуры ў 109-й кіеўскай гімназіі імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1992 годзе скончыў Кіеўскі тэатральны інстытут імя Карпенкі-Карага па спецыяльнасці «Акцёр тэатра і кіно». Дванаццаць гадоў працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным тэатры рускай драмы імя Лесі Украінкі. Сыграў каля 20 галоўных роляў.

У 2008 годзе заснаваў галерэю незалежнага мастацтва «Аntin’s collections», якая стала вядомая маштабнымі праектамі «Жлоб-Арт», «Сельскі гламур» (калекцыя ўкраінскага кітчэвага жывапісу 1930-1960-х гадоў) і інш. У 2009 годзе заснаваў Саюз вольных мастакоў «Воля або смерць», у склад якога ўвайшлі Іван Сэмэсюк, Олекса Ман, Андрэй Ярмоленка, Сяргей Каляда, Ніна Мурашкіна, Сяргей Хахол і іншыя.

У 2012 годзе стварыў праект «Лагідна українізація», у рамках якога стварыў вакальна-інструментальны ансамбль «Сталін унд Гітлер капут». Гурт выконвае песні на музыку папулярных савецкіх песень, а словы (у жанры палітычнага памфлета і сатыры) піша сам Мухарскі, і ён жа з’яўляецца адзіным салістам ансамбля, выступае пад імем «прафесара антрапалогіі Арэста Лютага». Менавіта выступы ў гэтым ансамблі зрабілі імя Антона Мухарскага (Арэста Лютага) вядомым і папулярным ва Украіне. Да цяперашняга часу ансамбль працягвае актыўна выступаць.

22 чэрвеня 2014 года першы з украінскіх спевакоў выступіў у зоне Антытэрарыстычнай аперацыі. У жніўні 2019 года ютуб-канал Арэста Лютага па запыце Раскамнагляду Расіі быў выдалены. Над каналам працавалі 7 гадоў, на ім было 86 тысяч падпісчыкаў, больш за сто мільёнаў праглядаў. Аўтар стварыў новы канал з назвай «Лютая ўкраінізацыя».

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 1995 — (першае выданне), 2012 (перавыданне) — аўтабіяграфічны раман «Суткі. Споведзь маладога бандэраўца» (Выдавецтва «Наш фармат»)
  • 2002 — раман «Папса для эліты» (Выдавецтва «КСД»)
  • 2011 — мастацкі каталог «Воля або смерць»
  • 2013 — аповесць «Смерць малароса» (выдавецтва «Апошняя барыкада»)
  • 2013 — зборнік аповесцяў «Пасля случкі жывёла сумна» (Выдавецтва «Наш фармат»)
  • 2013 — вялікі культуралагічны альманах «Жлобалогія» (Выдавецтва «Наш фармат»)
  • 2014 — вялікі гісторыка-культуралагічны альманах «Майдан. (Р)эвалюцыя духу» (Выдавецтва «Наш фармат»)
  • 2015 — раман "Разрыў. Як я стаў «нацыянал-фашыстам» (Выдавецтва «Фоліа»)
  • 2015 — дзіцячая казка «Легенда аб квітазаўры» (Выдавецтва «Фоліо»)
  • 2015 — зборнік апавяданняў «Казкі рускага свету» (Выдавецтва «Фоліо»)
  • 2016 — ілюстраваны альманах «Казкі руѕѕкаго свету» (Выдавецтва «Лютая справа») (ілюстрацыі Івана Сэмэсюка)
  • 2016 — радыкальная аповесць «Смерць малароса» (рэпрынтнае выданне, выдавецтва «Люта справа»)
  • 2016 — «Антысавецкія аповесці і апавяданні» (Выдавецтва «Стеллар»)
  • 2017 — альманах «Нацыянальная ідэя сучаснай Украіны» (Выдавецтва «Украінскі культурны фронт»)
  • 2018 — аўтабіяграфічны раман «АЙ эм НОТ РАША» (Выдавецтва «Украінскі культурны фронт»)
  • 2019 — містычная казка для дарослых і дзяцей «Касцяк з Чарнобыля» (Выдавецтва «Украінскі культурны фронт»)
  • 2020 — крымінальна-містычная сага «Траешчынскае Евангелле» (Выдавецтва «Украінскі культурны фронт»)
  • 2020 — «Каранцін. Непрыстойныя апавяданні»

Музычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2008 — альбом «Сільський гламур» (як Антон Мухарскі)
  • 2012 — альбом «А я не москаль» (як Арэст Люты)
  • 2014 — альбом «Мама-Анархія» (як Антон Мухарскі)
  • 2014 — альбом «Сувора українізація» (як Арэст Люты)
  • 2016 — альбом «Злиє піндоси» (як Іпацій Люты)
  • 2018 — альбом «Рожеві вуса» (як Антон Мухарскі)
  • 2019 — альбом «Росіян в Донбасє нєт» (як Арэст Люты)
  • 2019 — альбом «Гібридні війни» (як Арэст Люты)

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1985 — «Чужий дзвінок» — Валерый Макаркін
  • 1992 — «Тарас Шевченко. Заповіт» — Ігар Гудыма
  • 1995 — «Острів Любові» — рыцар кахання
  • 1997 — «Приятель небіжчика» — эпізод
  • 1999 — «День народження буржуя» — эпізод
  • 1999 — «Мийники автомобілів» — Ілля
  • 1999 — «Школа скандала» — сэр Бенджамен Бекбайт
  • 2000 — «Чорна рада» — эпізод
  • 2001 — «Леді Бомж» — Зіновій Шчаколдзін (Зюня)
  • 2002 — «Ледарі» — зорка футбола
  • 2003 — «Леді Мер» — Зіновій Шчаколдзін (Зюня)
  • 2004 — «12 стільців» — эпізод
  • 2005 — «Королева бензоколонки 2»
  • 2005 — «Навіжена» — Громаў
  • 2006 — «Утьосов. Пісня довжиною у життя» — Рыгор Аляксандраў
  • 2008 — «Ґудзик»
  • 2009 — «Повернення блудного батька»
  • 2009 — «Зовсім інше життя» — Роберт, муж Ірыны
  • 2014 — аўтар і прадзюсар дакументальнага фільму «Майдан. Мистецтво спротиву»
  • 2016 — «Співачка» — Гары Караль
  • 2017 — «Дружини на стежці війни» — Вадзім, муж Алісы
  • 2017 — «Обручка з рубіном» — Міхаіл
  • 2017 — «Снайперша» — Андрэй Андрэеў

Праца на тэлебачанні[правіць | правіць зыходнік]

Быў рэжысёрам, аўтарам і вядучым тэлевізійных праграм «НЛО» (19992000), «Музычны кіёск» (2001), «Бадзёрая раніца» (2002-2003), «Вар’яцкі свет» (2004), «Квадратны метр» (20062008) — усе на тэлеканале «Інтэр». Быў аўтарам, прадзюсарам і вядучым праекта "Кабарэ-шоу «Зялёная лямпа» і навагодняй праграмы «Зялёны агеньчык» на канале ТВІ (2013). З 2020 года вядзе аўтарскую перадачу "Шляхетнае шоў «Лютая ўкраінізацыя» на 4 канале.