Антон Ульрых Браўншвейгскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Антон Ульрых Anton Ulrich Herzog von Braunschweig-Wolfenbüttel |
||
|
||
|---|---|---|
| Нараджэнне: | 17 (28) жніўня 1714 Беверн |
|
| Смерць: | 4 (15) мая 1774 Халмагоры |
|
| Дынастыя: | Вельфы | |
| Бацька: | Фердынанд Альбрэхт II Браўншвейг-Вольфенбютэльскі | |
| Маці: | Антуанэта Амалія Браўншвейг-Вольфенбютэльская | |
| Жонка: | Ганна Леапольдаўна | |
| Дзеці: | Іван VI Антонавіч (23.08.1740—15.07.1764) Кацярына (26.07.1741—21.04.1807) Елізавета (27.09. 1743—31.10.1782) Пётр (30.03.1745—11.02.1798) Аляксей (10.03.1746—02.11.1787) |
|
Антон Ульрых (ням.: Anton Ulrich Herzog von Braunschweig-Wolfenbüttel 17 (28) жніўня 1714, Беверн — 4 (15) мая 1774, Халмагоры), герцаг Браўншвейг-Беверн-Люнебургскі — бацька расійскага імператара Івана VI Антонавіча, генералісімус рускіх войскаў 11 лістапада 1740—1741, другі сын герцага Фердынанда-Альбрэхта Браўншвейг-Вальфенбюцельскага (да 1735 года Браўншвейг-Бевернскага) і Антуанеты Амаліі Браўншвейг-Вольфенбютэльской, брат вядомага прускага палкаводца герцага Фердынанда Браўншвейгскага.
Шлюб і дзеці[правіць]
Жонка: з 14 (25) ліпеня 1739, Санкт-Пецярбург, Ганна Леапольдаўна (7 (18) снежня 1718 — 7 (18) сакавіка 1746), імператрыца ў 1740—1741, дачка Карла Леапольда, герцага Мекленбург-Шверынскага, і Кацярыны Іаанаўны Раманавай
- Іван VI (12 (23) жніўня 1740 —5 (16) ліпеня 1764), імператар у 1740—1741
- Кацярына (26 ліпеня (6 жніўня) 1741 — 9 (21) красавіка 1807)
- Лізавета (16 (27) верасня 1743 — 9 (20) кастрычніка 1782)
- Пётр (19 (30) сакавіка 1745 — 19 (30) студзеня 1798)
- Аляксей Антонавіч (27 лютага (10 сакавіка) 1746 — 12 (23) кастрычніка 1787)