Арон Лебедзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арон Лебедзеў
Дата нараджэння 1873[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1960(1960-11-08)[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія тэатральны акцёр, спявак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арон Лебедзеў (англ.: Aaron Lebedeff, 1873 ці 1875, Гомель, Магілёўская губерня8 лістапада 1960, Нью-Ёрк, ЗША[4][5]) — акцёр і спявак яўрэйскага тэатра на ідышы. Паходзіў з беларускіх яўрэяў.

Жыццё і кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гомелі. Займаўся спевамі ў кантара Боруха Давіда. Бацькі, незацікаўленыя ў адпаведнай адукацыі сына, аддалі яго навучацца рамесніцкай справе. Але неўзабаве ён кінуў навучанне і пачаў выконваць невялікія ролі ў рускмоўных тэатрах Бабруйска, Мінска і іншых гарадоў[5].

Пасля распаду трупы, да якой ён раней прымкнуў, вымушана вярнуўся ў Гомель, дзе ўдзельнічаў у самадзейным тэатры і адкрыў танцавальны гурток. Пазней далучыўся да прафесійнай трупы Лейзера Бернштэйна. Быў харыстам, рабочым сцэны, касцюмерам, суфлёрам. Як акцёр дэбютаваў у пастаноўцы «Der Pipkiner rav». У амплуа характарнага акцёра выконваў ролі ў розных вандроўных тэатральных групах па ўсёй Расійскай імперыі. Наняты варашаўскім тэатрам, асаблівую папулярнасць атрымаў як «Der Litvisher Komiker» (комік-літвак). У 1912-1913 гг. працаваў у Лодзі[5].

Першую сусветную вайну сустрэў у Варшаве, адкуль быў мабілізаваны ў царскую армію і адпраўлены ў Харбін (1916 г.), дзе падчас вайсковай службы працягваў займацца акцёрскім майстэрствам, выступаючы з канцэртамі для афіцэраў[5].

Пасля дэмабілізацыі выступаў з трупай Абрама Фішзона, а самастойна часта спяваў для амерыканскага Чырвонага Крыжа па-руску ці па-англійску. Ажаніўшыся з украінскай яўрэйкай Верай Лубовай (Vera Lubow), пазней вандраваў з ёй па Японіі, дзе даваў «інтэрнацыянальныя канцэрты» (выступы адбываліся і ў Кітаі)[5].

У 1920 г. разам з жонкай пераехаў у ЗША, атрымаў ролю ў пастаноўцы Нацыянальнага тэатра Барыса Тамашэўскага «Lyavke Molodyetz» Вольфа Шумскага і, дзякуючы бліскучаму выкананню, адразу стаў зоркай амерыканскага тэатра на ідышы[5].

У ЗША А. Лебедзеў сыграў у 35 мюзіклах[6]. Як куплетыст стварыў дзясяткі жартоўных песень «Broadway Record Company». За жыццё запісаў сотні песень, уключна са знакамітымі «Rumenye, Rumenye» і «Vot ken yu makh? S'iz Amerike!»[7].

Памёр 8 лістапада 1960 г. Пахаваны побач са сваёй жонкай (памерла двума гадамі раней) у сектары Ідышамоўнага тэатральнага альянса на могілках Маўнт-Геброн у Куінсе (Нью-Ёрк)[4].

Беларусь у творчасці[правіць | правіць зыходнік]

  • песня «Slutzk, Mein Shtetele» («Слуцк, маё мястэчка»)[8][9].

Зноскі

  1. Aaron Lebedeff // MAK
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  3. http://aaronlebedeff.free.fr/anglais/codage/biographie.htm
  4. а б Aaron Lebedeff / Interment #127696 // Mount Hebron Cemetery.
  5. а б в г д е Zylbercweig, Z. Leksikon fun Yidishn teater / Z. Zylbercweig. — Warsaw, 1934. — Vol. II. — Column 1133-1135.
  6. Ţurcanu, R.-C. Rumenye, Rumenye (1925) von Aaron Lebedeff (1863-1960) — zum jiddisch-rumänisch-russisch-englischen Sprach- und Kulturkontakt in einem Loblied auf Rumänien // Memoria Ethnologica, nr. 38-39 (an XI), Baia Mare, ian-iun 2011. — S. 36.
  7. Ţurcanu, R.-C. Rumenye, Rumenye (1925) von Aaron Lebedeff (1863-1960) — zum jiddisch-rumänisch-russisch-englischen Sprach- und Kulturkontakt in einem Loblied auf Rumänien // Memoria Ethnologica, nr. 38-39 (an XI), Baia Mare, ian-iun 2011. — S. 37.
  8. Aaron Lebedeff – Slutzk, Mein Shtetele // discogs.com.
  9. Brunswick matrix 810W-812W. Slutzk mein shtetele / Aaron Lebedeff // Discography of American Historical Recordings.