Лау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Астравы Лау)
Лау
фідж. Lau
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў57 
Найбуйнейшы востраўвостраў Лакемба 
Агульная плошча487 км²
Насельніцтва10 683 чал. (2007)
Шчыльнасць насельніцтва21,94 чал./км²
Размяшчэнне
17°50′ пд. ш. 178°48′ з. д.HGЯO
Акваторыямора Кора
Краіна
Лау (Фіджы)
Лау
Лау
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Лау (фідж. Lau) — група з 57 астравоў на ўсходзе архіпелага Фіджы. Уваходзяць у склад дзяржавы Фіджы. Агульная плошча - 487 км². Насельніцтва (2007 г.) - 10 683 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Лау месцяцца на ўсходзе мора Кора. Маюць вулканічнае паходжанне. Частка сушы сфарміравана вапнякамі — рэшткамі арганічных ападкаў на марскім дне, пазней узнятымі вулканічнай дзейнасцю. Большасць астравоў атачаюць каралавыя рыфы. Найбуйнейшы востраў Лакемба займае ўсяго 59,5 км², але пры гэтым з'яўляецца дзесятым па плошчы ў краіне.

Клімат трапічны пасатны. Сярэднегадавая дзённая тэмпература вагаецца ад 23 °C да 28 °C. Найбольш спякотны месяц — студзень, найбольш прахалодны — ліпень.

Гісторыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Лау здаўна з'яўляліся месцам кантактаў фіджыйцаў з палінезійцамі, асабліва з танганцамі, якія карысталіся паслугамі мясцовых суднабудаўнікоў. Выхадцы з Тонга часам перасяляліся на Лау. Генетычныя даследаванні сведчаць, што тубыльцы Лау бліжэй да палінезійцаў, чым да астатніх фіджыйцаў[1], хаця захоўваюць фіджыйскую мову і культуру. У 1774 г. астравы былі адкрыты брытанскім мараплаўцам Джэймсам Кукам.

У першай палове XIX ст. Лау былі падзелены паміж трыма родамі правадыроў фіджыйска-танганскага паходжання. Важную ролю ў аб'яднанні астравоў адыгралі еўрапейскія місіянеры, якія распачалі на астравах сваю дзейнасць з 1830 г. Яны арыентаваліся на выхадцаў з Тонга, паколькі тыя прынялі хрысціянства раней, чым фіджыйцы. У 1848 г. астравы Лау захапіў і аб'яднаў танганскі правадыр Ма'афу. У 1855 г. ён абвясціў сябе манархам, роўным знакамітаму фіджыйскаму ўладару Такамбау. У 1866 г. астравы Лау выйшлі з агульнафіджыйскай канфедэрацыі правадыроў тавата. Ма'афу стварыў усходнефіджыйскую канфедэрацыю і такім чынам ператварыўся найбольш уплывовай асобай у Фіджы. Аднак у 1871 г. ён адмовіўся стаць каралём Фіджы на карысць Такамбау.

У 1874 г. астравы Лау былі далучаны да каланіяльных валоданняў Вялікабрытаніі. У 1970 г. сталі часткай незалежнай дзяржавы Фіджы. Нашчадкі Ма'афу захавалі свае тытулы і адыгрываюць значную ролю ў палітычным жыцці краіны.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У нашы дні толькі трэць астравоў Лау населена. Дрэнныя транспартныя сувязі паміж астравамі і Сувай перашкаджаюць развіццю эканомікі. Галоўны занятак мясцовых жыхароў — сельская гаспадарка. Тут вырошчваюць какосавую пальму, клубневыя культуры, камерцыйны характар мае вытворчасць копры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Diana A. Taylor, Mitochondrial DNA variation in the Fijian Archipelago(недаступная спасылка)