Атмасферная хімія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Атмасферная хімія — раздзел навукі пра атмасферу, які даследуе хімію атмасферы Зямлі і іншых планет. Міждысцыплінарная галіна даследаванняў, якая абапіраецца на хімію навакольнага асяроддзя, фізіку, метэаралогію, камп'ютарнае мадэляванне, акіянаграфію, геалогію, вулканалогію і на іншыя дысцыпліны. Даследаванні ўсё больш звязаны з іншымі галінамі навукі, такімі, як кліматалогія.

Склад і хімія атмасферы важныя па некалькіх прычынах, але ў першую чаргу з-за ўзаемадзеяння атмасферы з жывымі арганізмамі. Склад зямной атмасферы змяняецца ў выніку натуральных працэсаў, такіх, як вулканічныя выкіды, маланкі і бамбарзіроўка часціцамі з сонечнай кароны. Яна таксама змяняецца пад уздзеяннем чалавечай дзейнасці, і некаторыя з гэтых змяненняў шкодныя для чалавечага здароўя, раслінных культур і экасістэм. Прыкладамі праблем, якія даследуе хімія атмасферы, з'яўляюцца кіслотныя дажджы, разбурэнне азонавага пласта, фотахімічны смог, парніковыя газы і глабальнае пацяпленне.