Электрахімія
Электрахімія - раздзел фізічнай хіміі, які вывучае кандэнсаваныя іонныя сістэмы і з'явы на межах паміж розна-зараджанымі фазамі.
Паводле Міжнароднага таварыства электрахіміі, электрахімія займаецца хімічнымі з'явамі, звязанымі з раздзяленнем і пераносам зарадаў, і практычна ўжываецца ў разнастайных сферах дзейнасці, ад фундаментальных даследаванняў да прамысловасці, аховы навакольнага асяроддзя і медыцыны.
Тэарэтычную аснову электрахіміі складаюць: тэорыя электралітаў, тэорыя падвойнага электрычнага слоя і тэорыя элементарнага акту пераносу электрона. Электрахімія выкарыстае тэарэтычныя метады матэматычнай і квантавай хіміі з улікам спецыфікі паводзін сістэм, апарат тэарэтычнай электрадынамікі і электрастатыкі, метады статыстычнай фізікі, хімічнай тэрмадынамікі і кінэтыкі.
Сучасныя даследванні ў галіне электрахіміі дазваляюць умоўна вылучыць наступныя напрамкі яе развіцця [1]: электрахімія межфазавай мяжы метал-электраліт, электрахімія паўправаднікоў, электрааналітычная хімія, электрахімія цвердых электралітаў, электракаталіз, а таксама распрацоўка электрахімічных крыніц току.
- 1. Handbook of Electrochemistry / Edited by Cynthia G. Zoski. 2007. ISBN 0-444-51958-0
- 2. Афіцыйная пляцоўка Міжнароднага таварыства электрахіміі (ISE) http://www.ise-online.org
Спасылкі [правіць]
- Electrochemistry.net
- The Electrochemical Society
- International Society of Electrochemistry (ISE)
- Electrochemistry Encyclopedia at Case Western Reserve University
- Electrochemistry Dictionary at Case Western Reserve University (size ~ 388KB)
- Experiments in Electrochemistry at Fun Science
- Potentiodynamic Electrochemical Impedance Spectroscopy
- Nanoelectrode.com News and research articles related to nanoelectrochemistry
| Гэта пачатак артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|
|---|---|
| Пачатак электролізу | Хімічныя крыніцы току • Законы Фарадэя • Стандартны электродны патэнцыял |
| Матэрыялы, зробленыя электролізам | Алюміній • Металічны кальцый • Хлор • Фтор • Вадарод • Металічны літый • Магній • Металічны калій • Металічны натрый • Гідраксід натрыю • Цынк |
