Касмахімія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Касмахімія — навука, якая вывучае хімічны састаў касмічных цел, законы распаўсюджвання і размеркавання хімічных элементаў у Сусвеце, працэсы спалучэння і міграцыі атамаў пры ўтварэнні касмічнага рэчыва.

У касмахіміі даследуюцца праблемы паходжання хімічных элементаў, гісторыі касмічнага рэчыва з моманту яго ўзнікнення да сучаснага стану ў аб'етках Сонечнай сістэмы, рэканструкцыі дагеалагічнага этапу гісторыі Зямлі і інш.

Радзелы касмахіміі — касмахімія ізатопная і касмахімія ядзерная, вылучаны як асобныя навукі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1937 годзе (год узнікнення касмахіміі як самастойнай навукі) на аснове даных аб саставе метэарытаў, рэчыва Сонца і зорак нарвежскі геахімік В. М. Гольдшміт склаў поўную табліцу распаўсюджанасці хімічных элементаў і іх ізатопаў у космасе.

Далейшае развіццё касмахіміі звязана з навуковымі працамі амерыканскага фізікахіміка Г. Юры і савецкага геахіміка А. П. Вінаградава. Да 1950-х гадоў даследаванні хімічных працэсаў у касмічнай прасторы і саставу касмічных цел ажыццяўляліся ў асноўным шляхам спектральнага аналізу рэчыва Сонца, зорак, часткова знешніх слаёў атмасферы планет. Непасрэдным метадам вывучэння касмічных цел быў аналіз хімічнага і фазавага саставу метэаратаў.

У апошні час касмахімія значна развіваецца дзякуючы дасягненням касманаўтыкі, якая зрабіла магчымымі непасрэдныя даследаванні пазаземнага рэчыва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]