Аўстралапітэкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўстралапітэкі
Mrs Ples.jpg
«Місіс Плез» — чэрап саміцы Australopithecus africanus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Australopithecus R. A. Dart, 1925

Віды
Месцы знаходак
выява
ГеахраналогіяШаблон:Кайназой-Vх4
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
EOL   4454130

Аўстралапітэкі — група выкапнёвых вышэйшых прыматаў, першыя прадстаўнікі сямейства гамінідаў.

Першыя выкапнёвыя рэшткі аўстралапітэкаў былі знойдзены ў 1924 на поўдні Афрыкі. Яны атрымалі сістэматычную назву па месцы знаходкі — аўстралапітэк афрыканскі. Вынікі раскопак на тэрыторыі Афрыкі ў другой палове ХХ ст. сведчаць, што аўстралапітэкі жылі больш чым 5 мільёнаў гадоў таму.

Даследаванне знойдзеных частак шкілета аўстралапітэкаў паказала, што яны спалучалі ў сабе прыкметы чалавека і малпы. Вывучэнне будовы карэнных зубоў аўстралапітэкаў указвала на жыўленне расліннай ежай. У той жа час будова іклаў і разцоў пацвярджала выкарыстанне ежы жывёльнага паходжання. Галаўны мозг аўстралапітэкаў меў аб'ём каля 650 см³, што практычна не адрознівала яго ад мозгу сучасных чалавекападобных малпаў. Рост быў у межах 100—150 см, а маса цела складала прыкладна 30—60 кг.

Аўстралапітэк (самка) — рэканструкцыя

Аўстралапітэкі зрабілі два важныя крокі ад жывёл да чалавека. Першым з іх стала прамахаджэнне, пра што гаворыць будова іх тазавых касцей. Варта заўважыць, што хаджэнне на дзвюх нагах першапачаткова прынесла масу нязручнасцей. Зменшылася хуткасць перамяшчэння, больш цяжка, у адрозненні ад чатырохногіх жывёл, пачалі праходзіць роды. 3 іншага боку, з'явіліся несумненныя перавагі такога руху. Напрыклад, вызваліліся пярэднія канечнасці — рукі. Аўстралапітэкі змаглі трымаць у руках камяні або палкі, але самастойна прылады працы яны яшчэ не выраблялі. Другой асаблівасцю аўстралапітэкаў з'явілася парадзенне валасянога покрыва. Ва ўмовах гарачага і сухога клімату яно было перашкодай, якая замінала ахаладжэнню арганізма.

Аўстралапітэкі лічацца тупіковай галіной эвалюцыі чалавека. Яны цалкам вымерлі каля 1 млн гадоў таму. Найбольш верагоднай прычынай вымірання была перавага ў іх рацыёне расліннай ежы. Раслінаеднасць не стымулявала выраб прылад працы і далейшае развіццё і павелічэнне аб'ёму галаўнога мозгу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / С. С. Маглыш, А. Я. Карэўскі; пад рэд. С. С. Маглыш; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — Мінск: Нар. асвета, 2010. ISBN 978-985-03-1462-8