Чалавек умелы
| Чалавек умелы | |||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Тып: | |||
| Клас: | |||
| Атрад: | |||
| Сямейства: | |||
| Род: | |||
| Від: |
Чалавек умелы |
||
| Навуковая назва | |||
|
Homo habilis Leakey et al, 1964 |
|||
|
|
|||
Чалавек умелы (Homo habilis) ці Прэзінджантроп (Prezinjanthropus; ад лац.: prae — перад + зінджантрап) — выкапнёвы прымат, рэшткі якога (маленькі раструшчаны чэрап) разам з груба абабітым галечнымі прыладамі знойдзены англійскім археолагам Л. С. Б. Лікі ў цясніне Олдувай у 1960 г.
Новага гамініда спачатку назвалі прэзінджантроп(Prezinjanthropus), а затым у 1964 годзе па прапанове Луіса Лікі перайменавалі ў Homo habilis (Чалавек умелы). Пазней аналагічныя знаходкі былі зроблены ў Каобі-Фора, Сварткрансе і іншых месцах Усходняй і Паўднёвай Афрыкі.
Частка даследчыкаў лічыць прэзінджантропа найстаражытнейшым чалавекам пад назвай Homo habilis (чалавек умелы) і адносіць яго да аўстралапітэкаў. Існаваў каля 2 млн гадоў назад (або 1 850 000 гадоў назад). Вывучэнне касцяных рэштак паказала, што гэта істота характарызавалася прамой хадой і валодала развітымі пярэднімі канечнасцямі, блізкімі па будынку руцэ сучаснага чалавека.