Барыс Віктаравіч Тамашэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Віктаравіч Тамашэўскі
руск.: Борис Викторович Томашевский
Род дзейнасці літаратуразнавец, тэкстолаг, перакладчык, пісьменнік, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 17 (29) лістапада 1890[1][2][…] ці 29 лістапада 1890(1890-11-29)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 1957(1957-08-24)[1][4][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка I. N. Medvedeva[d]
Дзеці Q56307088?
Месца працы
Альма-матар
Член у

Барыс Віктаравіч Тамашэўскі (17 (29) лістапада 1890, Санкт-Пецярбург — 24 жніўня 1957, Гурзуф) — савецкі літаратуразнаўца, тэарэтык верша і тэкстолаг, даследчык творчасці Пушкіна, перакладчык, пісьменнік, член Саюза савецкіх пісьменнікаў, загадчык рукапіснага аддзела і Сектара пушкіназнаўства Пушкінскага дома.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З-за ўдзелу ў палітычных сходках пасля заканчэння гімназіі (1908) не змог паступіць у Політэхнічны інстытут. Скончыў Льежскі ўніверсітэт (1912) з дыпломам інжынера-электрыка. Слухаў лекцыі ў Сарбоне.

Пасля вяртання ў Расію з 1912 па 1916 год вучыўся ў Пецярбургскім політэхнічным інстытуце на электра-механічным аддзяленні. У 1915 годзе выступіў з першымі публікацыямі па інжынерных пытаннях і на тэмы літаратуры. Зблізіўся з часопісам «Апалон». Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, ваяваў на аўстрыйскім фронце (1915—1918). Па заканчэнні вайны служыў у Маскве чыноўнікам статыстычных аддзелаў розных гаспадарчых устаноў. Зблізіўся з членамі Маскоўскага лінгвістычнага гуртка і ўступіў у «Таварыства вывучэння тэорыі паэтычнай мовы» (ОПОЯЗ).

Пераехаўшы ў Петраград (1921), стаў супрацоўнікам Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі дом) і пачаў чытаць лекцыі па тэксталогіі, тэорыі літаратуры і творчасці А. С. Пушкіна ў Дзяржаўным інстытуце гісторыі мастацтваў. З 1924 г. выкладаў на кафедры рускай літаратуры Ленінградскага ўніверсітэта (прафесар з 1942).

Падчас кампаніі супраць «фармальнай школы» быў звольнены з філалагічных навучальных і навуковых устаноў (1931). Працаваў выкладчыкам прыкладной матэматыкі ў Інстытуце шляхоў зносін. У сувязі са стагоддзем з дня смерці А. С. Пушкіна (1937) атрымаў магчымасць вярнуцца да філалагічнай дзейнасці.

Дачка Зоя (1922—2010) — архітэктар, сын Мікалай (1924—1993) — літаратуразнаўца, перакладчык.

Зноскі

  1. а б в г д Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. Томашевский, Борис Викторович // Писатели современной эпохи: Био-библиографический словарь русских писателей XX века / под ред. Б. П. КозьминМ.: 1928. — Т. 1. — С. 250. — 287 с.
  3. Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  4. а б в Томашевский Борис Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Сотрудники Российской национальной библиотеки

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1.