Басілуца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Басілуца
італ. Basiluzzo
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча0,29 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
38°39′47″ пн. ш. 15°06′48,70″ у. д.HGЯO
АкваторыяТырэнскае мора
Краіна
Басілуца (Італія)
Басілуца
Басілуца
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Басілуца (італ.: Basiluzzo) — адзін з Ліпарскіх астравоў. Уваходзіць у склад Італіі. Агульная плошча — 0,29 км². Незаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Басілуца належыць да паўночна-ўсходняй групы Ліпарскіх астравоў. Знаходзіцца ў 3,53 км на паўночны ўсход ад вострава Панарэя, у 14,54 км на паўднёвы захад ад Стромбалі. Даўжыня з захаду на ўсход — 822 м. Найбольшая шырыня — 524,3 м. Каля заходняга берага месціцца невялікі астравок Спінацола, плошча якога ўсяго 0,005 км². Басілуца мае вулканічнае паходжанне. Востраў сфарміраваўся каля 50 тысяч гадоў таму. Суша складаецца з базальтаў, пемзы, абсідыяну і іншых вулканічных парод. Берагі спадзістыя. Верхняя частка ўяўляе сабою нахіленае плато. Найвышэйшы пункт — 165 м над узроўнем мора.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Плато Басілуца пакрыта зараснікамі карлікавых пальм, гваздзіковых дрэў, лаванды і г. д. На востраве жывуць гарбаткі і яшчаркі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Басілуца знаходзяцца рэшткі старажытнарымскай вілы, што функцыянавала ў I ст. да н. э. - I ст. н. э., уключала прычал, дом, сажалку і іншыя пабудовы. У пазнейшы перыяд на востраве не было сталага насельніцтва. У XIX ст. - пачатку XX ст. належаў ліпарскаму біскупству, выкарыстоўваўся сезонна для жывёлагадоўлі і вырошвання гародніны. З 1991 г. з'яўляецца запаведнікам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ward, Ph. The Aeolian Islands: The Original History and an Exploration of the Islands — The Oleander Press, 2013. ISBN 9780902675438

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]