Бернгард Леапольд Францішак Танер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернгард Леапольд Францішак Танер
Род дзейнасці падарожнік-даследчык
Дата нараджэння 16 жніўня 1654(1654-08-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1715
Альма-матар

Бернгард Леапольд Францішак Та́нер[3] (1654 — пасля 1715) — чэшскі падарожнік, езуіт.

Нарадзіўся ў Празе. Вучыўся ў Пражскім універсітэце і ў 1674[4] годзе атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1675 гада падарожнічаў, наведаў Італію і Германію, вярнуўся ў Прагу. У 1676 годзе Бернгард Танер пераехаў у Рэч Паспалітую і паступіў на службу да ваяводы валынскага М. Е Чартарыйскага. У 1678 годзе разам з ім прымаў удзел у пасольстве ў Маскву. Шлях пасольства пралягаў праз Брэст, Ружаны, Нясвіж, Мінск, Крупкі, Барысаў, Галоўчын, Магілёў, Смаленск, Дарагабуж, Вязьму, Царова-Займішча, Мажайск, Кубінку. Вяртаўся Танер праз Оршу, Мінск, Койданаў, Мір, Слонім, Пружаны, Брэст[5].

У час падарожжа Танер вёў запісы, апісваў гарады і вёскі, землі, дарогі. Адзначыў, што ў гарадах шмат мураваных дамоў і крам, што драўляныя пабудовы былі добрай работы, купцы і мяшчане мелі мелі каштоўныя карціны і посуд. Таксама адзначыў гасціннасць жыхароў Магілёва і Мінска. Яму спадабаўся Мінск сваімі цэрквамі, ладам жыцця і адзеннем жыхароў.

Пасля падарожжа Танер яшчэ суправаджаў Чартарыйскага ў паездках у Явараў, на сейм у Гродна і інш.[4] У 1679 годзе вярнуўся ў Прагу[4]. У 1689 годзе ў Нюрнбергу выдаў на лацінскай мове свае запісы з малюнкамі. У 1891 годзе ў Маскве быў выдадзены рускі пераклад: Таннер, Бернгард Леопольд. Описание путешествия польского посольства в Москву в 1678 году : пер. с лат. / Бернгард Таннер; пер., прим. и прил. И. Ивакина. — М., 1891. — XII, 203 с., 5 л. ил.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Czech National Authority Database Праверана 15 мая 2020.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Tanner, Bernhard Leopold Franz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 44. — S. 178.
  3. БелЭн 2002.
  4. а б в Таннер, Бернгард Леопольд Франциск (путешественник ; 1654 — после 1715) (руск.)
  5. ЭГБ 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]