Браняносцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браняносцы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dasypodidae Gray, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  727501
NCBI  948951
EOL  7629
FW  105153

Браняносцы (Cingulata, Dasypodidae) — атрад млекакормячых (або сямейства атрада непаўназубых).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 12—100 см, хваста 2,5—50 см, маса 0,3—55 кг. Цела пакрыта касцяным панцырам, на якім ляжаць рагавыя пласцінкі, якія ўтвараюць галаўны, плечавы і тазавы шчыты і шэраг паясоў (ад 3 да 18); такія ж пласцінкі ўтвараюць «браню» на канечнасцях і хвасце. Паясы і шчыты змацаваныя паміж сабой гнуткай злучальнай тканкай, якая забяспечвае рухомасць усяго панцыра. Ніжняя паверхня цела і ўнутраныя часткі лап пакрытыя рэдкімі цвёрдымі валасамі; у многіх відаў асобныя валасы растуць паміж шчыткамі на спіне. Афарбоўка шчыткоў ад карычневай да ружовай, валасоў — ад шаравата-карычневай да белай. Целасклад шчыльны. Морда ад кароткай да выцягнутай, вушы невялікія, вочы маленькія, з тоўстымі павекамі. Канечнасці кароткія, моцныя (пярэднія чатырох-або пяціпальцавыя, заднія пяціпальцавыя), з доўгімі выгнутымі магутнымі кіпцюрамі. Зубы без каранёў і эмалі, аднолькавай цыліндрычнай формы, з пастаянным ростам; іх колькасць вагаецца ад 28 да 100 (нават у розных асобін аднаго віду).

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з адкладаў верхняга палеацэну ў Паўднёвай і з плейстацэну ў Паўночнай Амерыцы. Адрозніваецца 9 родаў, 20—25 відаў. Найбольш вядомыя браняносец дзевяціпаясны, які можа скруціцца ў клубок, і браняносец гіганцкі.

Пашыраны ад поўдні ЗША да Чылі і Аргенціны. Жывуць у стэпах, пустынях, саваннах і па ўзлесках.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Нюх і смак добра развіты, зрок дрэнны (не адрозніваюць колеры).

Выдатна капаюць зямлю. Актыўныя ноччу ці днём; сховішчам служаць норы. Трымаюцца паасобку, парамі ці невялікімі групамі. Пры небяспецы ратуюцца ўцёкамі ці хутка закопваюцца ў зямлю; некаторыя віды згортваюцца ў шар.

Драпежнікі. Кормяцца казуркамі і іншымі бесхрыбтовымі, дробнымі хрыбетнікамі, часам раслінамі і падаллю.

Характэрна латэнтная стадыя цяжарнасці. У прыплодзе ад 2 да 12 дзіцянят, звычайныя аднаяйцавых двайнят (поліэмбрыёнія).

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Здабываюць браняносцаў дзеля мяса і панцыра. Колькасць многіх відаў адносна невысокая, 12 з іх — ў Чырвонай кнізе МСАП.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]