Бржэўнаўскі кляштар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Манастыр
Бржэўнаўскі кляштар
Břevnovský klášter
Від на кляштар
Від на кляштар
Каардынаты: 50°05′04″ пн. ш. 14°21′25″ у. д. / 50.084444° пн. ш. 14.356944° у. д. (G) (O) (Я)50°05′04″ пн. ш. 14°21′25″ у. д. / 50.084444° пн. ш. 14.356944° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Чэхія
Месцазнаходжанне Бржэўнаў, Прага
Канфесія Каталіцтва
Заснавальнік Баляслаў II Набожны
і Адальберт Пражскі
Дата заснавання каля 993
Будынкі:
Базіліка Святой Маркеты • Капэла Св. Іосіфа
Апошні настаяцель Пётр Пракоп Сіёстрзанек (з 1999)
Сайт Афіцыйны сайт

Бржэўнаўскі кляштар (чэшск.: Břevnovský klášter) — першы мужчынскі бенедыкцінскі кляштар у Празе, знаходзіцца ў раёне Бржэўнаў. Заснаваны ў 993 годзе па загадзе князя Чэхіі Баляслава II і біскупа Адальберта (Войцеха) Пражскага. У 1991 годзе абвешчаны нацыянальным помнікам культуры Чэшскай Рэспублікі. Комплекс Бржэўнаўскага кляштара з'яўляецца адным з «кандыдатаў» у спіс помнікаў ЮНЕСКА.

Галоўная брама кляштара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Існуе легенда пра тое, як Баляслаў II і Войцех сустрэліся на мастку-бервяне праз ручай Брусніцы (чэш.), які выцякаў з крыніцы. І кожны з іх марыў заснаваць на гэтым месцы кляштар. Ад месца сустрэчы гэтых людзей і атрымаў сваю назву кляштар (чэшск.: břevno — бервяно).

У 11 стагоддзі драўляныя пабудовы былі заменены на каменную раманскую базіліку Св. Маргарыты (Маркеты). У тыя часы ў Чэшскай дзяржаве канвент адыгрываў значную ролю, як рэлігійная і культурная ўстанова, якая валодала вялікай бібліятэкай. Пры яго пасродніцтве пашыраліся культы новых святых, сярод яго паслушнікаў было нямала яскравых прадстаўнікоў культуры, акрамя таго, важным было значэнне і ўзровень яго гаспадарчай дзейнасці.

У 1420 год падчас гусіцкіх войнаў кляштар згарэў, і яго значэнне паменшылася. З-за недахопу сродкаў ён доўга заставаўся ў жаласным стане. Толькі напачатку XVIII стагоддзя па ініцыятыве абата Отмара Зінке (чэш.) пачалася грандыёзная перабудова ў барочным стылі. Былі запрошаны самыя вядомыя майстры таго часу. На працягу 1708—1736 гг. працягвалася рэканструкцыя новага канвента і базілікі, а таксама частковая перабудова старых аб'ектаў у стылі позняга барока пры ўдзеле Баера, Дынцэнхофераў, Луарга, а таксама вядомых мастакоў і скульптараў.

У 1950 годзе бенедыкцінцаў выгналі з кляштара; вярнуцца яны змаглі толькі ў 1990 годзе на чале з абатам Анастазам Опасекам (чэш.)[1].


Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У склад комплексу кляштара ўваходзіць базіліка Святой Маргарыты, твор Крыштафа Дынцэнхофера. У завяршэнні будаўніцтва браў удзел яго сын, Кіліян Ігнац Дынцэнхофер. Базіліка належыць да ліку ўзораў чыстага еўрапейскага барока. Унутраны план храма складаецца з некалькіх перасечаных эліпсаў, што стварае дынаміку прасторы. Ствараецца ўражанне руху, як быццам бы прастора пашыраецца ў шырыню[1].

З поўдня комплексу знаходзяцца двухпавярховыя будынкі раннебарочнага канвента з гаспадарчымі пабудовамі, тэрасны сад са студняй, празванай «Войцешка» і капэла Св. Іосіфа. На поўнач ад касцёла знаходзіцца трохпавярховы комплекс канвента з гаспадарчымі пабудовамі і будынак прэлатуры. Галоўным чынам фасады манастырскіх пабудоў вырашаны проста, за выключэннем фасада прэлатуры, выкананым у стылі позняга барока, характэрным хутчэй для аблічча палаца. Звяртаюць на сябе ўвагу ўваходная брама са скульптурай Св. Бенедыкта канца 1730-x гг.

Што да інтэр'ераў, то большая частка памяшканняў кляштара захавала познебарочныя скляпенні, толькі тая частка, якая была пабудавана у другой палове 17 стагоддзя, вырашана ў стылі ранняга барока. У памяшканнях прэлатуры цікавыя: Тэрэзіянская зала з роспісам пачатку 18 стагоддзя, сакрысція, галерэя і летняя трапезная.

Бржэўнаўскія могілкі(чэшск.) бел. каля кляштара былі заснаваны ў 1739 годзе. У XIX стагоддзі яны былі істотна пашыраны. Сярод славутасцей могілак можна назваць капліцу Святога Лазара, пабудаваную ў 1762 годзе па праекце А. Лурага(чэшск.) бел., надмагілле Ігнаца Міхала Платцэра і скульптуру Святога Пракопа, пастаўленыя Карлам Ёзефам Гіернлам. На могілках пахаваны спявак Карал Крыл(чэшск.) бел.[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Macht, Jiří,Tryml, Michal. Praha 6: Prague 6. Praha: Městská část Praha 6; 1994 isbn 80-901388-0-6

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • J. ROYT: Břevnovský klášter. Historie, průvodce a benediktinský život. Praha 2002. ISBN 80-902682-5-0
  • BLAŽÍČEK — ČEŘOVSKÝ — POCHE: Klášter v Břevnově. Praha 1944
  • M. VILÍMKOVÁ — P. PREISS: Ve znamení břevna a růží : historický, kulturní a umělecký odkaz benediktinského opatství v Břevnově, Praha 1989. ISBN 80-7021-013-3
  • K. MALÝ (vyd.): 993-1993. Milénium břevnovského kláštera: sborník statí o jeho významu a postavení v českých dějinách. Praha 1993. ISBN 80-7066-766-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]