Брус Дзікінсан
Пол Брус Дыкінсан (англ.: Paul Bruce Dickinson; 7 жніўня 1958, Уорксап, Нотынгемшыр) ― англійскі рок-музыка, пісьменнік, спартсмен (фехтавальшчык), пілот грамадзянскай авіацыі, радыёвядучы, прадзюсар, акцёр, больш за ўсё вядомы як вакаліст хэві-металічнага гурта Iron Maiden.
Дзікінсан на пачатку кар'еры паспрабаваў свае сілы ў некалькіх лакальных англійскіх гуртах, накшталт Styx (1976), Speed (1977—1978) і Shots (напачатку 1979). Пасля гэтага ён прымкнуў да хард-рок гурта Samson напрыканцы 1979 года, дзе набыў некаторую папулярнасць. На той час ён выступаў пад мянушкай «Bruce Bruce». У 1981 годзе Брус пакідае Samson і прымыкае да гурта Iron Maiden па запрашэнні Стыва Харыса. На наступны год Дзікінсан разам з гуртом выпускае пластынку The Number of the Beast, што адразу набывае платынавы статус. Пасля гэтага спявак становіцца вядомым на ўвесь свет. Гурт выдаў яшчэ некалькі альбомаў пакуль у 1993 годзе Брус не пакінуў калектыў.
Пасля развітання з Iron Maiden, Дзікінсан вырашыў займацца сольнай кар'ерай і сабраў свой калектыў, названы сваім імем Bruce Dickinson. Гурт граў у стылі хард-рок, эксперыментуючы з рознымі стылямі. Але у 1999 годзе Брус разам з былым калегам Адрыянам Смітам зноўку апынаецца ў складзе Iron Maiden, з якім не развітваецца і да сёння.
Змест |
Дзяцінства [правіць]
Пол Брус Дзікінсан нарадзіўся ў маленькім шахцёрскім мястэчку Уорксап (Нотынгемшыр). Яго маці Соня працавала ў краме абутку, а яго бацька быў механікам у войску. Нараджэнне Дзікінсана падштурхнула іх да шлюбу, бо на той час у Англіі аборты былі пад забаронай. Напачатку маладым дапамагалі бацькі — дзядуля Бруса працаваў шахцёрам. Сваё роднае мястэчка Дзікінсан пазней адлюстраваў у кампазіцыі «Born In '58» з сольнага альбома Tattooed Millionaire.
Дзікінсан спачатку пайшоў у школу Manton Primary, але калі яму было шэсьць гадоў сям'я пераехала ў Шэфілд, таму Брус быў вымушаны пайсці ў новую школу Manor Top, якая малому не падабалася. Пасля шасці месяцаў навучаньня ў школе ў Шэфілдзе бацькі вырашылі аддаць маленькага Бруса ў прыватную школу Sharrow Vale Junior.
Дыскаграфія [правіць]
Самотнік [правіць]
- «Tears of the Dragon» (1994)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брус Дзікінсан- Брус Дзікінсан на афіцыйным сайце Iron Maiden (англ.)
- Брус Дзікінсан на сайце расейскамоўных фанаў Iron Maiden (руск.)
| Iron Maiden | |
|---|---|
| Брус Дзікінсан · Стыў Харыс · Дэйв Мюрэй · Адрыян Сміт · Янік Герс · Ніка Макбрэйн Пол Дзі’Ано · Блэйз Бэйлі · Клайв Бар ·Дуг Сэмпсан · Дэніс Стрэтан ·Пол Дэй ·Дэніс Уілкак · Тэры Рэнс ·Боб Соер · Дэйв Саліван ·Тэры Уопрэм ·Пол Кэрнс · Пол Тод · Тоні Парсанс · Рон Мэцьюз · Бары Грэм · Тоні Мур |
|
| Студыйныя альбомы | Iron Maiden · Killers · The Number of the Beast · Piece of Mind · Powerslave · Somewhere in Time · Seventh Son of a Seventh Son · No Prayer for the Dying · Fear of the Dark · The X Factor · Virtual XI · Brave New World · Dance of Death · A Matter of Life and Death · The Final Frontier |
| Сінглы | Running Free · Sanctuary · Women in Uniform · Twilight Zone · Purgatory · Run to the Hills · The Number of the Beast · Flight of Icarus · The Trooper · 2 Minutes to Midnight · Aces High · Running Free (live) · Run to the Hills (live '85) · Wasted Years · Stranger in a Strange Land · Can I Play with Madness ·The Evil That Men Do ·The Clairvoyant ·Infinite Dreams ·Holy Smoke ·Bring Your Daughter… To The Slaughter ·Be Quick Or Be Dead ·From Here To Eternity ·Wasting Love ·Fear Of The Dark (live) ·Hallowed Be Thy Name (live) ·Man on the Edge ·Lord of The Flies · Virus ·The Angel & The Gambler ·Futureal ·The Wicker Man ·Out of the Silent Planet ·Wildest Dreams ·Rainmaker ·The Reincarnation of Benjamin Breeg ·Different World ·El Dorado |
| Канцэртныя альбомы | Live After Death · A Real Live One · A Real Dead One · A Real Live Dead One · Live at Donington · Maiden England · Rock in Rio · Death on the Road ·En Vivo! |
| EP | The Soundhouse Tapes · Live!! +one · Maiden Japan · No More Lies |
| Зборнікі | Best of the Beast · Ed Hunter · Edward the Great · Eddie’s Archive · Best of the B’Sides · The Essential Iron Maiden · Somewhere Back in Time · From Fear to Eternity |
| Іншае | Дыскаграфія · Эддзі · Марцін Берч |
