Брэднік
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Брэднік | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||||||
| Парадак: | |||||||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||||||
| Род: | |||||||||||||||||
| Від: |
Брэднік |
||||||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Salix caprea |
|||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
Брэднік, вярба казіная, Вербалоз[1] (Salix caprea), лістападнае дрэва ці высокі куст роду вярба сямейства вярбовых.
Вышыня расліны да 5-10 м. Кара гладкая, зеленавата-шэрая. Лісце шчыльнае, авальнае, распускаецца пазней за кветкі. Каташкі («коцікі») буйныя, шматлікія, з лісточкамі каля асновы, плод — каробачка.
Пашыраны па ўсёй Беларусі: у лясах, сярод хмызняку, на берагах рэк. Народныя назвы: вербалоз, івіна, лаза. Цвіце ў красавіку-маі.
Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная і лекавая расліна. Добры дубільнік і фарбавальнік.
Зноскі
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924