Буракі звычайныя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Буракі звычайныя
Сталовыя буракі
Сталовыя буракі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Beta vulgaris L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   20681
NCBI   161934
IPNI   164505-1
TPL   kew-2675613

Буракі́ звычайныя (Beta vulgaris) — двухгадовыя травяністыя расліны сямейства лебядовых.

У першы год буракі ўтвараюць сакаўны мясісты караняплод з разеткай лісця, на другі даюць кветаносы і насенне. Сцябло травяністае, прамастойнае, галінастае, паяўляецца на другі год. Лісце буйное, гладкае або хвалістае, прыкаранёвае на доўгіх чаранках, сцябловае амаль сядзячае. Кветкі двухполыя, зялёныя ці белаватыя. Плады пры выспяванні зрастаюцца, утвараючы суплоддзі — клубочкі.

Сталовыя буракі маюць караняплоды масай 0,4—0,9 кг, цёмна-чырвоныя, бардовыя, чырвона-фіялетавыя, багатыя цукрам (9—16%), бялком (1,8—3%), мінеральнымі солямі, арганічнымі кіслотамі, клятчаткай, вітамінамі С, групы В, Р, РР. Спажываюцца караняплоды і лісце вараныя, кансерваваныя, сушаныя.

Кармавыя буракі багатыя вугляводамі, мінеральнымі солямі, вітамінамі. Караняплоды масай да 10—12 кг, жоўтыя, белыя, чырвоныя. Скормліваюцца ўсім відам жывёлы, пераважна малочным. Бацвінне ідзе на корм свежае і сіласаванае.

Цукровыя буракі — тэхнічная культура, сыравіна для цукровай прамысловасці. Маюць белыя караняплоды масай 400—500 г, багатыя цукрам (19— 20%, макс. да 23%). Цепла- і святлолюбівыя, вельмі патрабавальныя да ўмоў жыўлення і вільгаці, асабліва ў перыяд фарміравання лісця і караняплода. Бацвінне, жамерыны, патака ідуць на корм.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пярэднеў У. Буракі // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.