Бёрджэс Мерэдыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бёрджэс Мерэдыт
англ.: Burgess Meredith
Дата нараджэння 16 лістапада 1907(1907-11-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1997(1997-09-09)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька William George Meredith[d][4]
Маці Ida Beth Meredith[d][4]
Жонка Палет Гадар і Margaret Perry[d]
Адукацыя
Прафесія рэжысёр, характарны акцёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, тэатральны рэжысёр, журналіст, кінапрадзюсар, кінарэжысёр
Кірунак вестэрн
Узнагароды
IMDb ID 0580565
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Олівер Бёрджэс Мерэдыт (англ.: Oliver Burgess Meredith, 16 лістапада 1907, Кліўленд, Агая, ЗША — 9 верасня 1997, Малібу, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, найбольш вядомы па ролі Мікі Голдміла (трэнер Рокі) у фільме «Рокі» і яго працягах (часткі: II, III і Рокі 5), таксама граў ролю «Пінгвіна» у тэлесерыяле «Бэтмен» (1966—1968).

Уладальнік дзвюх прэмій «Сатурн» у катэгорыі «лепшы кінаакцёр другога плана» (у 1979 годзе за ролю Бэна Грына ў фільме «Магія» і ў 1982 годзе за ролю Амона ў фільме «Бітва тытанаў»). Двойчы намінаваўся на «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана, у 1976 годзе за ролю Гары Грынера ў фільме «Дзень саранчы» і ў 1977 за ролю Мікі Голдміла ў фільме «Рокі».

Зноскі

  1. а б Burgess Meredith // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Burgess Meredith // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. а б geni.com — 2006.