Оптаэлектроніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лазерны дыёд

Оптаэлектроніка[1] — раздзел электронікі, звязаны з пераўтварэннем электрамагнітнага выпраменьвання аптычнага дыяпазону ў электрычны ток і назад. Выкарыстоўвае эфекты ўзаемадзеяння электрамагнітных хваль аптычнага дыяпазону з электронамі ў цвёрдых целах, вадкасцях і газападобных рэчывах[1].

Прыборы оптаэлектронікі:

  1. Для пераўтварэння святла ў электрычны ток — фотарэзістары, фотадыёды (pin, лавінныя), фотатранзістары, фотатырыстары, піраэлектрычныя прымачы, прыборы з зараднай сувяззю (ПЗС), фотаэлектронныя памнажальнікі (ФЭП).
  2. Для пераўтварэння току ў светлавое выпраменьванне — рознага роду лямпы напальвання, электралюмінесцэнтныя індыкатары, паўправадніковыя святлодыёды і лазеры (газавыя, цвёрдацельныя, паўправадніковыя).
  3. Для ізаляцыі электрычных ланцугоў (паслядоўнага пераўтварэння «ток-святло-ток») служаць асобныя прылады оптаэлектронікі — оптапары — рэзістарныя, дыёдныя, транзістарныя, тырыстарныя, оптапары на аднапераходных фотатранзістарах і оптапары з адкрытым аптычным каналам.
  4. Для ўжывання ў розных электронных прыладах служаць оптаэлектронныя інтэгральныя схемы — інтэгральныя мікрасхемы, у якіх ажыццяўляецца аптычная сувязь паміж асобнымі вузламі або кампанентамі з мэтай ізаляцыі іх адзін ад аднаго (гальванічнай развязкі).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]