Радыёфізіка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Радыёфізіканавука, у шырокім сэнсе якая займаецца вывучэннем вагальных-хвалевых працэсаў рознай прыроды, у вузкім - вывучэннем электрамагнітных хваляў радыёдыяпазона. Гістарычна, асноўным прадметам даследаванняў радыёфізікі з'яўляліся радыёхвалі, а менавіта, іх выпраменьванне і прыём, распаўсюджванне ў розных асяроддзях, узаемадзеянне з аб'ектамі, а таксама паглынанне. Аднак, пасля метады радыёфізікі былі перанесены на іншыя раздзелы фізікі: оптыку, акустыку, ЗВЧ электроніку, паўправадніковую электроніку. Была створана агульная тэорыя распаўсюджвання хваль, распрацаваны метады рашэння хвалевых ураўненняў для нелінейных і нераўнаважных асяроддзяў з прасторавай і часовай дысперсіямі.

Практычнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Важнае прымяненне радыёфізіка знайшла ў радыёлакацыі. У радыёлакацыі вырашаецца зваротная хвалевая задача - па вядомым сігнале неабходна вызначыць аб'ект, які яго згенераваў, або рассеяць. Менавіта радыёлакацыйныя задачы прывялі да бурнага развіцця радыёфізікі ў Савецкім Саюзе пасля заканчэння Айчыннай вайны.

Радыёфізіка забяспечвае радыётэхніку метадамі, неабходнымі для распрацоўкі такіх прылад, як прыёмныя і перадавальныя антэны, генератары электрамагнітных хваляў, прыёмнікі, узмацняльнікі, фільтры, мадулятары, дэмадулятары, радыёхвалеводы, радыёлакатары, квантавыя прылады і г. д.

Радыёфізічныя метады паклалі пачатак даследаванні космасу ў радыёдыяпазоне - т. зв. радыёастраноміі, якая мае важнае значэнне для астрафізікі.

Напрамкі даследаванняў[правіць | правіць зыходнік]

У сілу міждысцыплінарнасці дадзенага раздзела фізікі напрамкі даследаванняў шмат у чым перасякаюцца з напрамкамі даследаванняў у іншых раздзелах.

Па вырашаемым задачам радыёфізіка можа быць падзелена на некалькі падраздзелаў:

Класічная радыёфізіка[правіць | правіць зыходнік]

У рамках класічнай радыёфізікі праводзяцца даследаванні па наступных напрамках:

  • Выпраменьванне і распаўсюджанне радыёхваляў.
  • Электрамагнітныя ўласцівасці Зямлі і іонасферы.
  • Электрадынаміка нестацыянарных асяроддзяў і асяроддзяў, якія рухаюцца.
  • Радыёастраномія.
  • Нелінейная акустыка.
  • Сейсмаакустыка.
  • Электрагідрадынаміка.

Квантавая радыёфізіка[правіць | правіць зыходнік]

Квантавая радыёфізіка займаецца вывучэннем хвалевых уласцівасцей рэчываў, з улікам іх квантавых уласцівасцей. У дадзеным падраздзеле можна вылучыць наступныя напрамкі:

  • Фізіка лазераў.
  • Нелінейная оптыка.
  • Валаконна-аптычныя сістэмы.

Статыстычная радыёфізіка[правіць | правіць зыходнік]

У рамках статыстычнай радыёфізікі разглядаюцца задачы распаўсюджвання хваль у выпадкованеаднародных асяроддзях. Гэты раздзел мае вялікую колькасць важных прыкладанняў, звязаных з перадачай сігналаў у рэальных асяроддзях. Сярод кірункаў даследаванняў можна вылучыць:

  • Задачы радыёлакацыі.
  • Дыягностыка паверхняў матэрыялаў.
  • Перадача акустычных сігналаў у тоўшчы акіяна.
  • Дыягностыка плазмы.
  • Дыягностыка жывых біятканін.
  • Маніторынг атмасферы.

Выкладанне ва ўніверсітэтах[правіць | правіць зыходнік]

Радыёфізічны факультэт існуе толькі ў адным беларускім універсітэце - БДУ (год заснавання - 1976). Кафедра радыёфізікі таксама адкрыта ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Францыска Скарыны1972 года).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]