Ванькоўшчына (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ванькоўшчына
Вулiца Рачная
Вулiца Рачная
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Іванкоўшчына
Іванкаўшчына
Іванкаўшчызна
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Ванькоўшчына на карце Беларусі ±
Ванькоўшчына (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Ванькоўшчына (Пухавіцкі раён)
Ванькоўшчына (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Ванькоўшчына (Пухавіцкі раён)

Ванько́ўшчына[1] (трансліт.: Vańkoŭščyna, руск.: Ваньковщина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1714 годзе ўпамінаецца як вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У XVIII стагоддзі ў складзе маёнтка Лешніца, уладанне Віленскага біскупства[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, мела назву Іванкаўшчызна (Іванкаўшчына, Іванкоўшчына)[4], пэўны час належала Прушынскім[5]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[6]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XX ст. — 47 двароў, 354 жыхары
  • 2002 — 18 двароў, 29 жыхароў
  • 2012 год — 13 гаспадарак, 24 жыхары

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 1742
  3. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 27 лістапада 2023.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 91.
  5. SgKP 1882, с. 316.
  6. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]