Феліцыянава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Феліцыянава
Выгляд з паўднёвага боку
Выгляд з паўднёвага боку
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Феліцыянава на карце Беларусі ±
Феліцыянава (Беларусь)
Феліцыянава
Феліцыянава (Мінская вобласць)
Феліцыянава

Феліцыя́нава[1] (трансліт.: Fielicyjanava, руск.: Фелицианово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 17 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць калежскага асэсара А. Івашкевіча. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1980-х гадах да Феліцыянава далучана вёска Карасі[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 год — 34 жыхары
  • 1897 год — 4 двары, 64 жыхары
  • 1917 год — 14 двароў, 86 жыхароў
  • 1960 год — 135 жыхароў
  • 2002 год — 13 двароў, 21 жыхар
  • 2010 год — 12 гаспадарак, 15 жыхароў
  • 2012 год — 10 гаспадарак, 13 жыхароў

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 12 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]