Варакушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варакушка

Варакушка (Luscinia svecica volgae), самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luscinia svecica Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179818
NCBI  52792
EOL  1177797

Варакушка, таксама Кралька і Сіняшыйка (Luscinia svecica) — птушка атраду вераб'інападобныя (Passeriformes), сямейства Драздовыя (Turdidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дробная зграбная птушка. Даўжыня цела 14-15 см, маса каля 20 г. Палавы дымарфізм добра выяўлены. У самца горла і грудзі ярка-сінія, аблямаваныя знізу чорнай і рыжай палосамі. На сінім фоне горла ў цэнтры рыжая або белая плямінка. Верх цела аліўкавы, ніз светлы. Хвост рыжы з чорнымі палосамі па краях. У самкі горла і грудзі светлыя з чорнымі стракацінамі.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Арэал віду займае большую частку Еўразіі. Тэрыторыя Беларусі цалкам знаходзіцца ў межах арэала, але часцей варакушка трапляецца на Палессі, дзе месцамі не стварае ўражання рэдкай птушкі. Знаходкі гнёздаў або сустрэчы вывадкаў вядомы ў Пінскім, Лунінецкім, Жыткавіцкім, Гродзенскім, Лідскім, Лепельскім, Мядзельскім, Петрыкаўскім, Столінскім і Гарадоцкім раёнах. Сустрэчы з самцамі ў час спеваў вядомы і ў іншых раёнах краіны.

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі, 1998

Прылятае 5—13 красавіка. Актыўна спявае ў маі. Гнёзды сярод хмызнякоў, крыху ўзнятыя над паверхняй глебы. Кладка з 5-6 аліўкавых яек памерамі 18,9 x 14,2 мм у другой палове траўня — пачатку чэрвеня. Гняздуецца, відаць, двойчы за год. Лётныя птушаняты трапляюцца ў другой палове чэрвеня — першай дэкадзе ліпеня і маюць цёмнае, амаль чорнае, стракатае апярэнне. Варакушка вядзе скрытны спосаб жыцця, на вочы трапляецца рэдка, часцей выяўляецца па спевах. Корміцца рознымі беспазваночнымі, пераважна насякомымі. Адлятае ў верасні, апошнія — не пазней другой дэкады кастрычніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5