Варыкоз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Варыкоз
Varicose ASV1.jpg
Вырыкоз падскурных вен у калене.
МКХ-10 I83.83.
МКХ-9 454454

Варыкоз (варыкознае пашырэнне вен ніжніх канечнасцей, пашырэнне вен; лац.: varix — вузел) — нераўнамернае павелічэнне прасвету вен з утварэннем выпучванняў у вобласці стончанай вянознай сценкі і іх вузлападобнай звілістасці. Выяўляецца праз недастатковасць клапанаў вен і парушэннем крывацёку. Найчасцей пашкоджвае вены ног, прамой кішкі (гемарой), семявы канацік (варыкацэле) і падслізневы слой стрававода. Другасная хвароба выклікаецца трамбозам, аплазіяй і дысплазіяй вен. Першасная хвароба ў 50% хворых развіваецца ва ўзросце 20-50 год ад пашкоджання нервовага апарату вен. Ускладненне хваробы выклікае тромбафлембіт і трафічныя язвы. Сустракаецца ў 17% насельніцтва свету і з'яўляецца найбольш частай прычынай мужчынскага бясплоддзя (42% выпадкаў)[1]. У Беларусі ад хваробы церпяць 30% жыхароў[2].

Фармаванне варыкознага пашырэння вен. Звычайна якая функцыянуе вена без паталогіі вянозных клапанаў (А). Варыкознае пашырэнне вен з дэфармаваным клапанам, парушэннем прытоку крыві, і тонкімі, расцягнутымі сценкамі вен (B).

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадухіленню хваробы спрыяюць штодзённыя прагулкі і размінанне, плаванне і язда на веласіпедзе, змяншэнне закідвання аднаго калена на другое пры сядзенні, кантрастны душ штовечар і масаж ног (пагладжванне ад ступні да пахвіны 7 хвілін зранку пасля зарадкі). Карысна ўжываць багатую на раслінныя валокны і вітаміны (С, В1, В6, Р) ежу: гародніна (капуста, перац і пятрушка), злакі і садавіна (ківі і цытрусавыя). У падарожжы неабходна кожныя 1,5 гадзіны спыняцца або ўставаць у салоне для 15-хвіліннай прагулкі. Падчас і пасля працоўнага дня варта ўзнімаць на 10 хвілін ногі вышэй за тулава. Таксама варта адмовіцца да палення, гарачых ваннаў, цеснага адзення і абутку на абцасах звыш 4 см, выкарыстоўваць эластычныя шкарпэткі і панчохі[3].

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Развіццю хваробы спрыяе залішняя вага, цяжкая цялесная праца з падняццем цяжару, працяглае стаянне на нагах, нашэнне сціскальных панчохаў і гольфаў, стаячая і сядзячая праца, малая рухавасць[4].

Прыкметы[правіць | правіць зыходнік]

Адзначаецца пашырэнне вен на галёнцы і сцягне, хуткая стамляльнасць, боль у нагах, пачуццё цяжару, сверб і цяпло скуры, ацёкі[5].

Зноскі

  1. Кастусь Матушыч. У 42% выпадкаў прычына мужчынскай бясплоднасці – варыкоз, і гэта лечыцца // Наша Ніва : газета. — 10 сакавіка 2010. — № 10 (656). — С. 15. — ISSN 1819-1614.
  2. Юлія Чаргінец Трыццаць працэнтаў беларусаў хварэюць на варыкоз — Белтэлерадыёкампанія, 16 лютага 2012.
  3. Вольга Цыбульская. Варыкоз — непрыгожа і небяспечна // Краіна здароўя. — 15 жніўня 2007. — № 19 (32). — С. 5-6.
  4. Вольга Цыбульская. Каб варыкоз не збіў вас з ног // Краіна здароўя. — 23 чэрвеня 2010. — № 27 (196). — С. 3.
  5. Аляксандр Руцкі. Варыкознае расшырэнне вен // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — Т. 4. — С. 19. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Angiology-stub

Шаблон:Хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы