Васкоўнік звычайны
| Васкоўнік звычайны | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Васкоўнік звычайны |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Myrica gale, L., 1753 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Васкоўнік звычайны (Myrica gale), таксама мірт балотны, свечная ягада, верас духмяны, верас ягадны, верас воскавы, пахучка, васкоўнік, васкоўніца балотная, мірта [1] — расліна з сямейства васкоўнікавых (Myricaceae). Занесены ў спіс ахоўваемых відаў. Адзіны прадстаўнік сямейства ў Еўропе. Лацінскай назве «Myrica» (Myríke) адпавядае грэцкая назва тамарыска.
Змест |
[правіць] Апісанне
Вышыня ад 0,5 да 1,5 метраў. Хмызняк, густа пакрыты залозамі. Залозы выдзяляюць эфірныя алеі з α-піненам, ліманенам. Лісце з духмяным, горкім пахам.
[правіць] Распаўсюджанасць
Васкоўнік звычайны расце пераважна на балотах і вільготных лугах у рэгіёнах з атлантычным кліматам. Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Еўропе, у Еўропе сустракаецца ўздоўж прыбярэжных раёнаў Вялікабрытаніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Польшчы і Даніі, у Германіі па ніжняй даліне Рэйна, у Вестфальскай бухце (Мюнстэрланд, Сэна), ўсходнім Шлезвігу-Гальштэйну, Нідэрлаўзітцы, Мекленбурзе — Пярэдняй Памераніі. На астравах Паўночнага мора сёння сустракаецца толькі на Спікерозе.
[правіць] Культурнае ўжыванне
У Даніі, асабліва ў Ютландыі, дзе васкоўнік звычайны пакуль што дастаткова распаўсюджаны, парасткі расліны з'яўляюцца асноўным кампанентам пры вырабе васкоўнікавага шнапсу (Porsesnaps), упадабанага дзякуючы свайму мяккаму прысмаку.