Вацлаў Міхневіч
| Вацлаў Міхневіч Waclaw Michniewicz |
|
| Дата нараджэння: | 1866 |
|---|---|
| Дата смерці: | 14 студзеня 1947 |
| Грамадзянства: | |
| Працы і дасягненні | |
| Архітэктурны стыль: | гістарызм |
| Найважнейшыя пабудовы: | Крыты рынак (Вільня, 1906) Тэатр на Пагулянцы (Вільня, 1914) Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вільня) |
Ва́цлаў Міхне́віч (польск.: Wacław Michniewicz, літ.: Vaclovas Michnevičius) (1866 — 14 студзеня 1947), беларускі і літоўскі архітэктар, прадстаўнік неаготыкі (хаця выконваў асобныя праекты і ў іншых стылях). Стваральнік будынкаў шматлікіх касцёлаў, у тым ліку ў Відзах і ў Дзярэчыне, віленскага Тэатру на Пагулянцы (разам з Аляксандрам Парчэўскім), віленскай гандлёвай залі.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся на Ковеншчыне, паходзіў са шляхецкага роду гербу Ліс.
Вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы, затым у Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Санкт-Пецярбургу (1889—1893).
У Вільні некалькі гадоў быў памочнікам гарадскога архітэктара Кіпрыяна Мацулевіча, потым займаў пасаду гарадскога архітэктара (пасля Канстанціна Караедава, 1904—1912).
Пасля Першай сусветнай вайны вярнуўся ў 1918 годзе ў Каўнас. Аўтар кнігі на літоўскай мове пра рамонт і ўтрыманне дарог „Vieškeliai ir paprastieji keliai, jų taisymas ir laikymas“ (Kaunas: Valstybės sp., 1925).
[правіць] Творчасць
Аўтар праектаў каля 30 будынкаў у Вільнюсе і каля 30 касцёлаў па ўсёй Літве і ў Беларусі. Найважнейшыя праекты: крыты рынак (хале; 1904—1906); праект рэканструкцыі Гарадской залы ў Вільні пасля пажару (1907—1912); Польскі тэатр на Пагулянцы (вул. Басанавічаус 13, 1912—1913, сумесна з Аляксандрам Парчэўскім) [1]; «калоніі» Зямельнага банка і Юзэфа Монтвіла.
| Касцёл у Відзах | Тэатр на Пагулянцы | Касцёл у Кернаве | Касцёл Беззаганнага Зачацця |