Вацлаў Таліх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вацлаў Таліх
Vaclav Talich
Дата нараджэння: 28 мая 1883({{padleft:1883|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
Месца нараджэння: Кромержыж, Аўстра-Венгрыя
Дата смерці: 16 сакавіка 1961({{padleft:1961|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:16|2|0}}) (77 гадоў)
Месца смерці: Бераўн, ЧССР

Ва́цлаў Та́ліх (чэшск.: Václav Talich; 28 мая 1883, Кромержыж — 16 сакавіка 1961, Бераўн) — чэшскі дырыжор і скрыпач, педагог.

У 18971903 гадах вучыўся як скрыпач у Пражскай кансерваторыі ў Яна Маржака і Отакара Шэўчыка, затым нядоўга працаваў у Берлінскай філармоніі, але з-за праблем са здароўем пакінуў Берлін.

Сваю дзейнасць як дырыжор пачаў у 1904 годзе ў Адэсе, працуючы канцэртмайстарам у гарадскім оперным тэатры. У 19051907 гадах працаваў і выкладаў у Тбілісі, у 19081912 гадах узначальваў Славенскі філарманічны аркестр у Любляне, затым у 1912—1915 гадах працаваў у Пльзені. У 19191931, 19341941 гадах галоўны дырыжор Чэшскага філарманічнага аркестра. У 1931—1932 гадах працаваў у Швецыі.

У 1935 годзе быў прызначаны кіраўніком Нацыянальнага тэатра ў Празе. У 1945 годзе быў вымушаны пакінуць пост па прычыне зачынення тэатра немцамі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля заканчэння вайны зноў заняў пост, але ў 1947 годзе быў звольнены. Паўторна займаў пост у 1948 годзе, але ў гэтым жа годзе быў звольнены. У 19461948 гг. узначальваў створаны ім са студэнтаў Пражскай кансерваторыі Чэшскі камерны аркестр[1]. У 1949 годзе ўзначаліў створаны ім Славацкі філарманічны аркестр у Браціславе (да 1952 года).

У 1957 годзе атрымаў званне народнага артыста ЧССР.

Таліх займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Сярод яго вучняў Чарльз Макерас, Карэл Анчэрл і інш. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі чэшскіх кампазітараў Антаніна Дворжака, Бедржыха Сметаны, Іозефа Сука. Шмат зрабіў для ўключэння опер Леаша Яначэка ў рэпертуары тэатраў. Склаў сімфанічную сюіту з оперы Яначэка «Прыгоды ліскі-хітрухі».

Увекавечанне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Талих Вацлав». БСЭ, 3-е издание.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галоўныя дырыжоры Славацкага філарманічнага аркестра Шаблон:Галоўныя дырыжоры Каралеўскага шатландскага нацыянальнага аркестра