Вільгельм II Гогенцолерн
| Вільгельм II Wilhelm II., Friedrich Wilhelm Viktor Albert von Preußen |
|||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 15 чэрвеня 1888 — 9 лістапада 1918 | |||||||||||||||||||||||
| Папярэднік: | Фрыдрых III | ||||||||||||||||||||||
| Пераемнік: | тытул скасаваны | ||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||
| 15 чэрвеня 1888 — 9 лістапада 1918 | |||||||||||||||||||||||
| Папярэднік: | Фрыдрых III | ||||||||||||||||||||||
| Пераемнік: | тытул скасаваны | ||||||||||||||||||||||
| Веравызнанне: | лютэранін | ||||||||||||||||||||||
| Нараджэнне: | 27 студзеня 1859 Берлін, Прусія |
||||||||||||||||||||||
| Смерць: | 4 чэрвеня 1941 (82 года) Утрэхт, Нідэрланды |
||||||||||||||||||||||
| Пахаваны: | маўзалей у Даорне | ||||||||||||||||||||||
| Дынастыя: | |||||||||||||||||||||||
| Бацька: | Фрыдрых III | ||||||||||||||||||||||
| Маці: | Вікторыя Вялікабрытанская | ||||||||||||||||||||||
| Жонка: | Аўгуста Вікторыя Шлезвіг-Аўгустэнбургская | ||||||||||||||||||||||
| Дзеці: | сыновья: Вільгельм, Эйтэль Фрыдрых, Адальберт, Аўгуст Вільгельм, Оскар і Іаахім дачка: Вікторыя Луіза
|
||||||||||||||||||||||
Вільгельм II (27 студзеня 1859, Патсдам — 4 чэрвеня 1941, Даорн) — імператар Германіі і кароль Прусіі (1888—1918), з дынастыі Гогенцолернаў.
Скончыў Бонскі ўніверсітэт (1879). Брыгадны генерал-маёр (1888). Праводзіў палітыку ўмацавання кайзераўскага рэжыму на аснове класавага кампрамісу паміж буйнымі аграрыямі і буржуазіяй. У рабочым пытанні балансаваў паміж палітыкай рэпрэсій і сацыяльнай дэмагогіяй. Праводзіў агрэсіўную знешнюю палітыку, накіраваную на стварэнне германскай каланіяльнай імперыі, пашыраў германскую экспансію на Балканах, Блізкім Усходзе, Усходняй Азіі, Афрыцы, што прывяло да абвастрэння саперніцтва Германіі з Вялікабрытаніяй, Расіяй, Францыяй і садзейнічала набліжэнню 1-ай сусветнай вайны. Вільгельм II нясе асабістую адказнасць за яе развязванне. Займаў пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ў Германіі ўцёк у Нідэрланды і 28.11.1918 адрокся ад стальца. Паводле рашэння Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919) падлягаў суду міжнароднага трыбунала, але не быў прыцягнуты да адказнасці, падтрымаў устанаўленне ў Германіі фашысцкай дыктатуры. Аўтар мемуараў Aus meinem Leben. 1859—1888. K. F. Koehler, Leipzig 1926; Ereignisse und Gestalten aus den Jahren 1878—1918. K. F. Koehler, Leipzig und Berlin 1922; Erinnerungen an Korfu. De Gruyter & Co., Berlin 1924.
Літаратура [правіць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
| Папярэднікі | Вільгельм II | Наступнікі |
| Фрыдрых III | Імператар германскі 1888—1918 |
— |
| Фрыдрых III | Кароль прускі 1888—1918 |
— |
- Асобы
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 1941 годзе
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры ордэна Кірыла і Мяфодзія
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
- Мальтыйскія рыцары
- Кавалеры ордэна Залатога руна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
- Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
- Кавалеры Вялікага крыжа ваеннага ордэна Вільгельма
- Кавалеры ордэна Нарвежскага льва
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Каралі прускія
- Імператары германскія
- Дынастыя Гогенцолернаў