Вецярэвічы 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вецярэвічы 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
367 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222828
Аўтамабільны код
5
Вецярэвічы 2 на карце Беларусі ±
Вецярэвічы 2 (Беларусь)
Вецярэвічы 2
Вецярэвічы 2 (Мінская вобласць)
Вецярэвічы 2

Вецярэ́вічы 2[1] (трансліт.: Vieciarevičy 2, руск.: Ветеревичи 2) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 42 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, на р. Пціч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча вядома ў ВКЛ з XVI ст. У 1588 годзе сяло, 28 дымоў, у Парэцкай воласці Менскага павета, шляхецкая ўласнасць. У 1589 годзе 20 дымоў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1795 годзе мелася карчма. У 1800 годзе ва ўласнасці Дамініка Радзівіла. У 1870 годзе вёска ў Шацкай воласці, 107 душ мужчынскага полу. У 1897 годзе меліся капліца, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У 1906 годзе адчынена земскае народнае вучылішча. У 1917 г. маёнтак Вецярэвічы Шацкай воласці Ігуменскага павета. Пазней ператвораны ў вёску Вецярэвічы 2-я.

Пад канец лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. Працавала школа 1-й ступені.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

З 4.01.1964 г. цэнтр сельсавета Вецярэвічы .

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Лясніцтва
  • Механічныя майстэрні
  • Сталовая
  • Аддзяленне сувязі
  • Крама
  • Комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Медыцынскі пункт

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 25 двароў, 130 жыхароў.
  • 1897 год — 101 двор, 582 жыхары.
  • 1917 год — 128 двароў, 721 жыхар.
  • 1970 год — 111 гаспадарак, 380 жыхароў.
  • 1996 год — 162 двары, 470 жыхароў[3].
  • 2002 год — 158 двароў, 432 жыхароў.
  • 2009 год — 367 жыхароў[4].
  • 2012 год — 153 гаспадаркі, 387 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Другі́я Вецярэ́вічы
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 133.
  4. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. http://afgan.ru/memorial/253laptsevich-im-afgan-.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]