Вечны мір, 1686

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэч Паспалітая пасля падпісання «Вечнага міру»

Ве́чны мі́р (у польскай гістарыяграфіі вядомы як Мі́р Гжымулто́ўскага (польск.: pokój Grzymułtowskiego)) — дагавор аб раздзеле Гетманшчыны, заключаны Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай у Маскве 6 мая 1686 года. Тэкст дагавора складаўся з прэамбулы і 33 артыкулаў.

Перамір'е скончыла вайну Расіі з Рэччу Паспалітай, якая працягвалася з 1654 года на тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны і часткова была выклікана ў тым ліку падзеямі ва Украіне.

Дамова пацвярджала пастановы Андрусаўскага перамір'я 1667 года, акрамя наступнага: Кіеў ужо назаўжды прызнаваўся прыналежным да Маскоўскай дзяржавы (у адрозненне ад часовага характару папярэдняе дагаворы) з выплатай 146 тысяч рублёў кампенсацый Рэчы Паспалітай, якая таксама адмаўлялася ад сумеснага пратэктарату над Запарожскай Сеччу.

З боку Рэчы Паспалітай дамова падпісаная ваяводам Познанскім, дыпламатам Кшыштафам Гжымултоўскім, з маскоўскага — канцлерам і начальнік Пасольскага прыказу князем Васілём Галіцыным.

Умовы[правіць | правіць зыходнік]

Маскоўская дзяржава анулявала папярэднія дагаворы з Асманскай імперыяй (якая развязала вайну з Рэччу Паспалітай у 1672 годзе) і Крымскім ханствам і ўступіла ў антытурэцкую Свяшчэнную лігу, а таксама абавязвалася арганізаваць ваенны паход супраць Крымскага ханства (крымскія паходы ў 1687 і 1689 гадах).

Хоць умовы Вечнага міру ўступалі ў сілу адразу пасля падпісання дагаворы, Сойм Рэчы Паспалітай ратыфікаваў яго толькі ў 1764 годзе. Нягледзячы на перадачу ўсходніх зямель ВКЛ, у дзяржаве фармальна працягвалі існаваць органы мясцовай улады перададзеных земляў (напрыклад, павятовыя соймікі).

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Дамова замацавала за Маскоўскай дзяржавай Смаленшчыну, Левабярэжную Украіну з Кіевам, Запарожжа і Северскую зямлю з Чарнігавам і Старадубам. Падпісанне «вечнага міру» адкрывала магчымасць для аб'яднання дзяржаў супраць татара-турэцкай агрэсіі і стала асновай саюза Расіі і Рэчы Паспалітай у Паўночнай вайне 1700—1721 гадоў. Масква далучылася да антытурэцкай «Свяшчэннай лігі» — саюза Аўстрыі, Рэчы Паспалітай і Венецыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]