Возера Тавада (Тытан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Тавада, Тытан)
Возера Тавада (Тытан) (Тытан, спадарожнік)
Возера Тавада (Тытан)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Тавада (англ.: Towada Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 71°24′ пн. ш. 135°48′ з. д. / 71,4° пн. ш. 135,8° з. д. / 71.4; -135.8.[1]

Дыяметр возера складае 24 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Тавада з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Тавада, размешчанага на тэрыторыі Японіі.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]