Востраў Сан-Вісенці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сан-Вісенці
São Vicente
Bela-vista-net-Sao Vicente-map.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 16°51′00″ пн. ш. 24°58′00″ з. д. / 16.85° пн. ш. 24.966667° з. д. (G) (O) (Я)16°51′00″ пн. ш. 24°58′00″ з. д. / 16.85° пн. ш. 24.966667° з. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of Cape Verde.svg Каба-Вердэ
Сан-Вісенці (Каба-Вэрдэ)
Сан-Вісенці
Сан-Вісенці
Плошча 227 км²
Насельніцтва 76 107 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 335,273 чал./км²
Паўночнае ўзбярэжжа
Commons-logo.svgСан-Вісенці на Вікісховішчы 


Сан-Вісенці (партуг. São Vicente) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную группу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 227 кв км. Насельніцтва — 76107 чал. (2010 г.). Найвышэйшая кропка — гара Монтэ-Вердэ (725 м.). Самы буйны населены пункт — Міндэлу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Сан-Вісенці быў адкрыты партугальцамі 22 студзеня 1462 г. Да XIX ст. выкарыстоўваўся пераважна для выпасу свойскай жывёлы. З-за нястачы пітной вады іншыя формы гаспадарання амаль не развіваліся. У 1838 г. для абслугоўвання брытанскіх ваенных і гандлёвых караблёў быў пабудаваны порт Порту-Грандэ, які ператварыўся ў развіты гандлёвы цэнтр. Насельніцтва хутка расло. Характэрна, штоо да сёй пары большасць жыхароў Сан-Вісенці - гараджане (92,6% у 2010 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Значная частка пакрыта горнымі масівамі. Найвышэйшая кропка - гара Монтэ-Вердэ (725 м.). Паверхневых вадацёкаў мала.

Клімат сухі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература - 24°C. З лістапада па ліпень цягнецца сухі сезон, які суправаджаецца моцнымі вятрамі. Са жніўня па кастрычнік - сезон дажджоў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва Сан-Вісенці (19402010 гг.)
1940[1] 1950[1] 1960[1] 1970[1] 1980[1] 1990[1] 2000[2] 2010[2]
15848 19576 20705 31578 41594 51277 67163 76107

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна эканоміка вострава абапіраецца на гандаль і аказанне паслуг. З-за спецыфічных кліматычных умоў сельская гаспадарка развіта слаба. Пэўную ролю адыгрывае лоў амараў. Прамысловасць сканцэнтравана ў прамысловым раёне Лазарэту. На Сан-Вісенці знаходзіцца галоўны марскі порт краіны — Порту-Грандэ. Развіваецца турызм. Узровень беспрацоўя адзін з самых высокіх у Каба-Вердэ.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Сан-Вісенці часцяком называюць культурнай сталіцай Каба-Вердэ. Адсюль паходзяць многія значныя культурныя дзеячы гэтай краіны, у тым ліку знакамітая спявачка Сезарыя Эвара.

На Сан-Вісенці праводзяцца буйныя фестывалі пляжнай музыкі (жнівень), куды з'язджаюцца музы́кі з усяго архіпелага, і маляўнічы карнавал (сярэдзіна лютага).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]