Востраў Таў
| Таў Ta‘ū |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
| Плошча | 44,31 км² |
| Насельніцтва | 790 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 17,829 чал./км² |
Таў (самаан.: Ta‘ū) — самы вялікі востраў у групе астравоў Мануа. Уваходзіць у склад Амерыканскага Самоа. Плошча - 44,31 км². Насельніцтва - 790 чал. (2010 г.).
Змест |
Прырода [правіць]
Востраў мае вулканічнае паходжанне, вельмі гарысты. Найвышэйшы пункт - гара Лата (968 м). На вышыні 450 м знаходзяцца вадаспады Лаўфуці.
Цэнтральная і паўднёвая часткі ўваходзяць у склад Нацыянальнага парка Амерыканскага Самоа. Тут захаваліся рэшткі старажытнага лесу. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, крабамі і чарапахамі.
Гісторыя [правіць]
Востраў Таў быў населены носьбітамі культуры Лапіта ў 1 тысячагоддзі да н. э., магчыма раней за іншыя астравы Самоа. У сярэднявеччы ён быў падпарадкаваны спадчыннай дынастыі правадыроў Ту'і Мануа, якія вялі свой род ад танганскіх Ту'і Тонга. Да сяр. XX ст. Таў быў шчыльна населены. Галоўнымі заняткамі астравіцян здаўна былі міжастраўны гандаль, земляробства і рыбалоўства.
У 1920-ыя гг. на Таў працавала вядомая амерыканская антраполаг Маргарэт Мід.
Інфраструктура [правіць]
На Таў маецца некалькі паселішчаў. Функцыі адміністрацыйнага цэнтра выконвае вёска Лума на захадзе вострава. Са знешнім светам Таў звязаны 2 аэрапортамі - грамадскім і прыватным, а таксама 2 прычаламі для невялікіх марскіх суднаў.
Асноўныя заняткі насельніцтва - рыбалоўства і экалагічны турызм.