Вугор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вугор
Anguilla anguilla.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anguilla anguilla Linnaeus, 1758

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   161128
NCBI   7936

Рачны вугор, еўрапейскі вугор, звычайны вугор, звычайны рачны вугор (Anguilla anguilla) — від драпежных прэснаводных рыб з сямейства рачныя вугры.

Валодае доўгім целам з бура-зеленаватай спіной, з жаўцізной на баках і брушной частцы. Здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бяссцёкавых азёрах. Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: нара, валун, корч, густыя зараснікі травы. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці. Харчуецца лічынкамі насякомых, малюскаў, жабамі, дробнай рыбай. Дасягае двухметровай даўжыні і вагі 4 кг.

Нерасціцца вугор у 8000 км ад месцаў нагула — у 2000 м пад вадой Саргасава мора, пасля чаго гіне. Лічынкі, якія з'явіліся на свет, разам з Гальфстрымам, тры гады рухаюцца разам з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа Еўропы.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе вадаёмы басейна Балтыйскага мора, у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў Азоўскага, Чорнага, Белага, Баранцава мораў. Водзіцца ў многіх вадаёмах Беларусі. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя вугра спынілася.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе Грынпіс дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі).