Выгнанне бесаў з хлопчыка
Выгнанне бесаў з хлопчыка — падзея евангельскага апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.
Біблейскае апавяданне
[правіць | правіць зыходнік]Падзея запісана ў Евангеллях ад Марка 9:14-29, Матфея 17:14-21 і Лукі 9:37-49.
Згодна Евангелляў Ісус здзейсніў гэты цуд пасля таго, як Ён спусціўся з гары пасля Свайго ператварэння. Чалавек у натоўпе папрасіў Ісуса вылечыць яго сына, які быў апантаны дэманамі: у сына з рота ішла пена, ён скрыгатаў зубамі і станавіўся раз'юшаным. Чалавек папрасіў вучняў Ісуса, каб яны выгналі нячыстага духа, але яны не змаглі.
Ісус папрасіў, каб да Яго прывялі хлопчыка. Калі ж да Яго прывялі хлопчыка, злы дух паваліў хлопчыка на зямлю, і ён стаў біцца ў канвульсіях і каталася з пенай у рота. Ісус спытаўся ў бацькі хлопчыка, як доўга хлопчык у такім стане? Той адказаў, што з самага дзяцінства, злы дух часта кідаў яго ў агонь або ў ваду, каб забіць яго. І ён дадаў: «Але калі можаш што-небудзь рабіць, злітуйся над над намі і дапамажы нам». Ісус адказаў яму: «Што Я магу зрабіць, усё магчыма веруючаму». Тады бацька хлопчыка усклікнуў: «Я веру, дапамажы, калі не хапае веры».
У гэты час пачаў збірацца натоўп. Тады Ісус забараніў злому духу: «Глухі і нямы дух, Я загадваю табе, выйдзі з яго і не ўваходзь у яго зноў». Хлопчык ўскрыкнуў, паваліўся на зямлю і стаў падобны на мёртвага так, што шмат хто сказаў: «Ён памёр». Але Ісус, узяўшы хлопчыка за руку, падняў яго на ногі, і ён устаў.
Пасля таго, як мужчына пайшоў, Ягоныя вучні спыталіся ў Яго сам-насам, чаму яны не маглі выгнаць беса? Хрыстос адказаў, што гэты род можна выгнаць толькі малітвай і пастом.
Гэты цуд дэманструе не толькі сілу Хрыста над бесамі, але паказвае моц веры, якая патрабуецца як ад тых, каго вылечваюць, дык і ад тых, хто вылечвае.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Выгнанне бесаў з хлопчыка