Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Les Très Riches Heures du duc de Berry juillet.jpg
Браты Лімбург, «Майстар Ценяў» (ці «Прамежкавы майстар», Бартэлемі д’Эйк?), Жан Каломб
Цудоўны Часаслоў герцага Берыйскага, 1410—1490-я
Très Riches Heures du Duc de Berry
Пергамент, гуаш, акварэль, пазалота.
29×21 см
Музей Кандэ, Шанціі

«Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага», інакш «Раскошны часаслоў герцага Берыйскага» (фр.: Très Riches Heures du Duc de Berry) — ілюстраваны рукапіс XV стагоддзя. Найбольш праслаўленыя выявы часаслова — цыкл «Поры года» з 12 мініяцюр з выявай пацех знаці або сялянскай працы на фоне сярэднявечных замкаў.

Быў замоўлены герцагам Жанам Берыйскім мініяцюрыстам братам Полю, Жану і Эрману Лімбургам у 1410—1411 гадах і застаўся незавершаным пасля смерці трох мастакоў і іх замоўцы ў 1416 годзе. Рукапіс, верагодна, быў дапоўнены ў каляндарнай частцы ананімным майстрам у 1440—1450-х гадах. Некаторыя гісторыкі мастацтва лічаць, што гэтым мастаком быў Бартэлемі д’Эйк. У 1485—1486 гадах манускрыпт быў дапрацаваны мастаком Жанам Каломбам па замове Карла I Савойскага, аднак некаторыя лісты яго засталіся незавершанымі. Набыты герцагам Амальскім у 1856 годзе, часаслоў захоўваецца ў яго замку Шанціі (у наш час — Музей Кандэ, інв. № Ms. 65). Разам з памесцем і размешчаным у ім зборам твораў мастацтва часаслоў быў перададзены герцагам французскай дзяржаве; паводле яго завяшчання, манускрыпт, як і іншыя экспанаты, ніколі не павінен пакідаць межаў Шанціі[1].

Зноскі

  1. Histoire (фр.) . Domaine de Chantilly. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 20 ліпеня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Казель Р., Ратхофер И. Роскошный часослов герцога Беррийского / Предисловие У. Эко — М., 2002. — 2000 экз. — ISBN 5-7793-0495-5.
  • Стародубова В. Братья Лимбурги — М., 2002. — ISBN 5-7793-0550-1.
  • Bellosi L. Come un prato fiorito: studi sull’arte tardogotica — Editoriale Jaca Book, 2000. — 339 p. — ISBN 88-16-40433-7.
  • Bourdin S-J. Analyse des Très Riches Heures du duc de Berry : identification des personnages figurant dans le calendrier — Dourdan: Imprimerie H . Vial, 1982.
  • Hattinger F. Les très riches heures du Duc de Berry — 1976.
  • Durrieu P. Les Très Riches Heures de Jean de France, duc de Berry — Plon, 1904. — 261 p.
  • Dückers R., Roelofs P. The Limbourg Brothers : Nijmegen Masters at the French Court 1400-1416 — Anvers: Ludion, 2005. — 447 p. — ISBN 90-5544-596-7.
  • Meiss M. French Painting in the Time of Jean de Berry. The Late XIVth Century and the Patronage of the Duke — London — New York, 1967 Vol. I.
  • Meiss M. French Painting in the Time of Jean de Berry. The Boucicaut Master — London — New York, 1968 Vol. II.
  • Meiss M. French Painting in the Time of Jean de Berry. The Limbourgs and their Contemporaries — London — New York, 1974 Vol. III.
  • Panofsky E. Les Primitifs flamands — Hazan, 2003. — P. 124—134. — 880 p. — (Bibliothèque Hazan). — ISBN 2850259039.
  • Papertiant G. Les Très riches Heures du duc de Berry // Revue des Arts. — 1952. — № II. — P. 52—58.
  • Pognon E. Les Très Riches Heures du Duc de Berry — Geneva: Liber, 1987.
  • Reynolds C. The ‘Très Riches Heures’, the Bedford Workshop and Barthélemy d’Eyck // Burlington Magazine. — Т. 147. — № 1229, août 2005. — P. 526—533.
  • Stirnemann P. Combien de copistes et d’artistes ont contribué aux Très Riches Heures du duc de Berry? // Elisabeth Taburet Delahaye, La création artistique en France autour de 1400 — École du Louvre, 2006. — P. 365—380. — (Rencontres de l’école du Louvre). — ISBN 2-904187-19-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]