Вылічальная лінгвістыка

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ ЛІНГВІ́СТЫКА [англ. computational linguistics], навуковая дысцыпліна з галіны кагнітыўных навук, якая вывучае вылічальныя (інфарматычныя) аспекты феномену натуральнай (чалавечай) мовы: размову чалавека з ЭВМ, аўтаматычную перапрацоўку, запамінанне, пошук і вывядзенне інфармацыі ў маўленчай форме.

Падзяляецца на тэарэтычную і прыкладную. Прадмет вывучэння перакрываецца з працамі па штучным інтэлекце. Частку задач, што вывучаюцца, часам спалучаюць з тэрмінам інжынерная лінгвістыка.