Высакародны алень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Высакародны алень
Rothirsch - Cervus elaphus - Dortmund-Zoo.jpg
Алень высакародны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cervus elaphus Linnaeus, 1758

Арэал аленя высакароднага ў Еўропе
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   180695
NCBI   9860
EOL   328649

Алень высакародны (Cervus elaphus) — парнакапытны сысун з сямейства аленевых. Найбольш распаўсюджаны від аленеў у свеце.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Алень высакародны аб'ядноўвае ў сабе шмат падвідаў, прадстаўнікі якіх адрозніваюцца адзін ад аднаго памерамі, вагой, афарбоўкай і некаторымі іншымі адрозненнямі. Каўказскі алень, еўрапейскі алень, марал, бухарскі алень ці тугайны алень, вапіці, ізюбр — усе яны з'яўляюцца падвідамі гэтай жывёлы. Усяго налічваецца каля паўтара дзесятка падвідаў аленя высакароднага.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Самец аленя ў звярынцы пад г. Верхнядзвінскам
Самка аленя ў звярынцы пад г. Верхнядзвінскам

Арэал аленя ахоплівае Цэнтральную Еўропу, Южную Скандынавію, Каўказ і Турцыю, таксама ён сустракаецца ў Алжыры і Марока, Афганістане, Манголіі, Тыбеце і Паўднёва-Ўсходнім Кітае. Найбольшае распаўсюджанне аленя адбылося ў Паўночнай Амерыцы. Жывёла была таксама завезена ў Аўстралію, Новую Зеландыю і Чылі, дзе ён выдатна прайшоў акліматызыцыю.

У мінулым алень быў шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але на пачатку XIX ст. папуляцыя аленя была цалкам знішчана. У 1865 г. была распачата рэакліматызацыя аленя, якая прынесла свой плён.

Алень высакародны жыве ў мяшаных і ліставых лясах, аддае перавагу участкам шыракалістага лесу ці з сфармірованным падлескам.

Гон у аленей пачынаецца ўвосень. У гэты час самцы ствараюць гарэмы, колькасць самак ў якіх вагаецца ад дзвюх да дваццаці. Астатні час самцы жывуць асобна. Падчас гона роў аленей разносіцца далёка, на некалькі кіламетраў. Роў аленя нагадвае гучанне трубы.

Натуральнымі ворагамі аленя з'яўляюцца буйныя драпежнікі: воўк, буры мядзведзь, рысь. У наш час толькі воўк можа быць небяспечным для папуляцыі гэтага віда.

Паляванне на аленя высакароднага ў Беларусі строга абмежавана і праводзіцца толькі ў асобных месцах па ліцэнзіях.

Выява аленя высакароднага выкарыстана на гербе горада Гродна.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Алень харчуецца букавымі, кедравымі і іншымі арэхамі, жалудамі, яблыкамі, грушамі, хвашчом, грыбамі. З драўняных парод аддае перавагу асіне, клёну, ліпе, бярозе, дубу ды вярбе. У ежу ідуць веткі, кара, пупышкі, мох і лішайнікі, грыбы, якія растуць на дрэвах, сухая трава. Улетку асноўны корм складаецца з травы, асабліва лясной ды балотнай. Значную долю ў летніх кармах займаюць ягады: маліны, ажыны, дзікі вінаград, актынідыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Усё пра аленей на сайце Цэнтральнай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэкі Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (руск.)