Вяртлявая чаротаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чаротаўка вяртлявая
Seggenrohrsaenger hand.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Вераб'інападобныя

Сямейства:

Валасянкавыя

Род:

Чаротаўкі

Від:

Чарацянка вяртлявая

Навуковая назва

Acrocephalus paludicola
(Vieillot, 1817)

ITIS   558423
NCBI   68471

Вяртлявая чарацянка, вяртлявая чаротаўка (Acrocephalus paludicola) — птушка атрада вераб'інападобных.

Змест

[правіць] Апісанне

Дробная птушка. Даўжыня цела да 13 см, маса 11-12 г. Апярэнне спіны аліўкава-шэрае з цёмнымі плямамі і рыжым налётам, які ўзмацняецца да хваста. Надхвосце жаўтаватае з бурымі плямамі. Брушны бок рыжаваты, больш светлы на грудзях і горле. Добра прыкметныя жаўтавата-белыя палосы на галаве, ад іншых чарацянак адрозніваецца жаўтаватым адценнем апярэння і светлымі з падоўжнымі стракацінамі грудзямі.

[правіць] Пашырэнне

Гняздуецца ў сярэдняй частцы Еўропы і на захадзе Азіі. Уласціва высокая выбіральнасць гнездавых біятопаў. У Беларусі сустракаецца на Палессі. Зімуе на Балканах, у Малой Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы.

Месцы пражывання: вялікія балоты, парослыя густой асакой, травяністыя тарфянікі, падобныя да лугавых застаялых балот, з асобнымі кустамі або курцінамі хмызняку, радзей зарастаючыя кар'еры торфараспрацовак, зарослыя сажалкі. Зараснікаў чароту і рагозу пазбягае.

[правіць] Асаблівасці біялогіі

Прылятае ў канцы красавіка - пачатку траўня. Гнездавы перыяд пачынаецца з сярэдзіны траўня. Умела замаскіраванае гняздо размяшчае сярод асакі або каля асновы куста, густа парослага травяністай расліннасцю; звычайна над багнай або над вадой. Кладка ў траўні - пачатку чэрвеня з 5-6 яек памерамі 17,6 x 13,1 мм. Асаблівасці біялогіі гнездавання амаль не вывучаны з-за рэдкай трапляльнасці птушкі і цяжкасці назірання. Адлёт пачынаецца ў канцы ліпеня, цягнецца ўвесь жнівень і да першых дзён верасня.

[правіць] Беларуская папуляцыя

Паводле дадзеных 15-гадовага маніторынга АПБ, у Беларусі засяроджана 40% сусветнай папуляцыі віду, ад 3100 да 5600 пяючых самцоў. 15% нацыянальнай папуляцыі сканцэнтрыравана на балотах Званец, Спораўскае і Дзікое ў Брэсцкай вобласці[1].

[правіць] Ахова

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны

Від уключаны ў Чырвоны спіс МСАП, Чырвоную кнігу Беларусі.

Зноскі

  1. В Беларуси провели перепись "пернатых гетер" (руск.) 

[правіць] У Сеціве


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах