Наваполле (Навапольскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Наваполле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 328 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222845
Аўтамабільны код
5
Наваполле на карце Беларусі ±
Наваполле (Навапольскі сельсавет) (Беларусь)
Наваполле (Навапольскі сельсавет)
Наваполле (Навапольскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Наваполле (Навапольскі сельсавет)

Навапо́лле[1] (трансліт.: Navapollie, руск.: Новополье) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’най Горкі, 30 км ад Мінска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пціч.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад участка зямлі — новае поле[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная вуліца

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Наваполле», была кузня[2].

Сельсавет

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1942 годзе немцамі былі забітыя 9 жыхароў[2].

З 8 ліпеня 1954 года цэнтр Навапольскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1960 год — 160 жыхароў
  • 1999 год — 311 жыхароў
  • 2002 год — 103 двары, 290 жыхароў
  • 2010 год — 112 гаспадарак, 317 жыхароў
  • 2012 год — 113 гаспадарак, 330 жыхароў
  • 2019 год — 328 жыхароў[3]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Грэбенская базавая школа Пухавіцкага раёна
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Бібліятэка (адкрытая ў 1958 годзе)[4]
  • Дзіцячы сад
  • Ветэрынарны пункт
  • Дом культуры
  • Крама
  • Аддзяленне сувязі
  • Сярэдняя школа
  • У 2013 годзе на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла 125 савецкіх партызан, якія загінулі ў баі з нямецкімі войскамі 7 ліпеня 1944 года. Тут, сярод іншых, пахаваны Яўген Лізюкоў. Месціцца каля школы[2].

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Маладзёжная вуліца
  • Пасялковая вуліца
  • Садовая вуліца
  • Цэнтральная вуліца
  • Цяністая вуліца[5]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г ГВБ 2013, с. 162.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 1 мая 2024.
  4. Навапольская вясковая бібліятэка (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2018.
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]