Віктар Андрэевіч Корбут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Андрэевіч Корбут
Род дзейнасці журналіст, краязнавец, экскурсавод, гісторык
Дата нараджэння 21 верасня 1981(1981-09-21) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Віктар Андрэевіч Корбут (нар. 21 верасня 1981, Мінск) — беларускі і польскі журналіст, гісторык і экскурсавод. Член Беларускага саюза журналістаў (з 2007), Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў (з 2016), Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (з 2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа (1998), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (2003) па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры (музеязнаўства)». У 1998—2001 гадах карэспандэнт газеты «Наша ніва». У 1999—2000 гадах выдаваў газету «Радавая Беларусь». У 2001—2002 гадах карэспандэнт радыё «Рацыя». У 2002—2007, 2010—2016 гадах спецыяльны карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия»[1]. У 2005 годзе сябар рэдкалегіі альманаха Druvis. У 2007—2009 гадах аглядальнік газеты «Туризм и отдых», у 2009—2010 — аглядальнік і рэдактар аддзела культуры «Народнай газеты». З 2018 года журналіст Польскага радыё. Супрацоўнічаў таксама з газетамі «Голас Радзімы», «Литовский курьер», «Народная Воля», The Minsk Times, часопісам «Беларусь». З 2016 года дактарант Варшаўскага ўніверсітэта[2], даследуе працэс фарміравання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў адлюстраванні віленскага беларускамоўнага пісьменства ў 1906—1918 гг.

Творчасць і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Публікуецца з 1998 года. Аўтар матэрыялаў прысвечаных гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы, праблемам развіцця турызму, захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Перыядычна друкуецца ў часопісах «Студэнцкая думка», «Спадчына», «Дзеяслоў», Arche, публікуецца ў часопісах «Беларуская думка», Białoruskie Zeszyty Historyczne, Przegląd Środkowo-Wschodni.

Даследуе і папулярызуе мінуўшчыну Мінска і Вільнюса. Сярод навуковых зацікаўленняў праблемы этнагенезу беларусаў, гісторыя беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст., беларуска-літоўскія, беларуска-польскія адносіны.

Аўтар кніг «Минск. Лучший вид на этот город» (2013)[3], «Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках» (2016)[4], «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917» (сааўтар: Дзмітрый Ласько)[5], «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918—2018» (сааўтар: Дзмітрый Ласько)[6], камплектаў паштовак «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі» (2015)[7], «Мінск. Минск. Minsk» (2017) (сааўтар: Дзмітрый Ласько), «Беларусь. Беларусь. Belarus» (2017) (сааўтар: Дзмітрый Ласько). Cкладае даведнік па месцах Вільнюса, звязаных з беларускай гісторыяй і культурай.

Аўтар экскурсійных маршрутаў «Мінск. Найлепшы від на гэты горад. Дзесяць стагоддзяў за тры гадзіны»[8], «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі»[9], «Беларуская спадчына Варшавы»[10].

Суарганізатар культурнай акцыі «Беларуская культура ў панараме», арганізаванай Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча і кафедрай беларусазнаўства Варшаўскага ўніверсітэта (2018).

Укладальнік першай кнігі пісьменніцы Югасі Каляды «Галоўная памылка Афанасія» (2005).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровы дыплом Польскага інстытута ў Мінску (2004) за добрасумленнасць і ўніверсальную велічыню публіцыстыкі ў галіне культуры
  • Дыплом Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь (2010) за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой
  • Пераможца IX Рэспубліканскага турысцкага конкурсу «Пазнай Беларусь» (2011)
  • Дыплом Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (2011) за пашырэнне інфармацыі аб дзейнасці ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Беларусь
  • Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2012) за ўсебаковае асвятленне падзей культурнага жыцця і плённае супрацоўніцтва з установамі культуры і мастацтва Беларусі
  • Пераможца VІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» (2012) ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі»[11]
  • Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў (2013) за лепшую журналісцкую работу ў інфармацыйных і аналітычных жанрах
  • Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў (2015) за лепшую работу ў мастацка-публіцыстычных жанрах[12]
  • Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтра за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917» (2016, разам з Дзмітрыем Ласько)[13]

Зноскі

  1. Корбут Виктор Архівавана 31 мая 2012. // Авторы и публикации / Портал Беларусь Сегодня [Электронный ресурс] — sb.by — Дата доступа 25.04.2015
  2. mgr Viktar Korbut (польск.). Katedra Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Uniwersytet Warszawski. Праверана 11-04-2019.
  3. Пальчук Н. Какой вид Минска лучший? Виктор Корбут презентовал книгу о городе // Holiday.by [Электронный ресурс] — holiday.by, 17 января 2014
  4. Весялуха М. Дэтэктыўная гісторыя паміж Мінскам і Вільняй // Звязда [Электронный ресурс] — zviazda.by, 15.03.2016, 00:23
  5. Белохвостик Н.. Минск, который мы видим, но не замечаем (руск.). Комсомольская Правда в Беларуси (12 студзеня 2017). Праверана 11-04-2019.(недаступная спасылка)
  6. Криулин В.. Таким Минск видят только птицы (руск.). Комсомольская Правда в Беларуси (8 снежня 2017). Праверана 11-04-2019.(недаступная спасылка)
  7. Шчарбачэвіч Н. 9 нашых адрасоў у Вільні // «Ігуменскі тракт» № 7 (108) / «Звязда» № 35 (27893), 24 лютага 2015.
  8. Дорофей М. Дом Петра Первого в Минске уничтожили. «Фэст экскурсоводов» приоткрыл страницы истории Архівавана 22 красавіка 2015. // TUT.BY [Электронный ресурс] — tut.by, 19 апреля 2015, 20:03
  9. Мацей Бурачок. В Вильнюс проложили новый маршрут для белорусских туристов Архівавана 6 ліпеня 2015. — tut.by, 4 июля 2015, 16:00
  10. Беларуская спадчына Варшавы (недаступная спасылка). festguides.by (22 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 11-04-2019.
  11. Андреев В. Слово идет в ногу со временем Архівавана 12 мая 2012. // Портал Беларусь Сегодня [Электронный ресурс] — sb.by, 05.05.2012
  12. Журналісты БЕЛТА сталі лаўрэатамі рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро» Архівавана 5 мая 2015. // БЕЛТА [Электронны рэсурс] — belta.by, 4 траўня 2015, 15:09
  13. https://www.svaboda.org/a/28903384.html