Віктар Сямёнавіч Абакумаў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Віктар Сямёнавіч Абакумаў (руск.: Ви́ктор Семёнович Абаку́мов ; 11 (24) красавіка 1908 — 19 снежня 1954) — савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, намеснік наркама абароны і начальнік Галоўнага ўпраўлення контрразведкі («СМЕРШ») Наркамата абароны СССР (1943—1946), міністр дзяржаўнай бяспекі СССР (1946—1951).
