Віктор Гюго
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Віктор ГЮГО (фр.: Victor-Marie Hugo) (26 лютага 1802, Безансон — 22 мая 1885) — французскі паэт, раманіст, драматург; лідар рамантычнага руху ў Францыі.
Трэці сын капітана (пазней генерала) Ж. Л. С. Гюго (родам з Латарынгіі) і Сафі Трэбюшэ (родам з Брэтані). Бацькі часта сварыліся і раз'яджаліся, а 3.2.1818 г. атрымалі афіцыйны дазвол жыць паасобку. Віктор быў выхаваны пад моцным уплывам маці, валявой жанчыны раялісцкіх і вальтэрыянскіх поглядаў. Пасля смерці маці ў 1821 г. і з бацькам у Віктора склаліся прыязныя адносіны.
[правіць] Беларускія пераклады
- Гаўрош: Апавяданне для дзяцей / Апрац. С. А. Іванчына-Пісарава. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
- Казэта: З роману «Адрынутыя» / Пер.з руск. А. Р. Ламацкага. — Мн.: ДВБ.Юндзетсектар, 1932.
- Дзевяноста трэці: Раман / Віктар Гюго. — Мн.: Дзяржвыд Беларусі. Юн. літ., 1937.
- Казета: Пер. з рус. мовы / В.Гюго. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая. літ., 1937.
- Адвержаныя: Скароч. тэкст: Пер. з рус. мовы. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая. літ., 1938.
- Гаўрош: Пер. з рус. мовы / Віктор Гюго. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая літ., 1938.
- Гаўрош: Пер. з рус.. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1946.
- Казета (Урывак з рамана «Адвержаныя»): Для малод. узросту / Пер. У.Шахаўца. — Мн.: Белдзяржвыд. Рэд. дзіцяч.і юнац. літ., 1957.
[правіць] Літаратура
- Муравьева Н. И. Гюго. М., 1961
- Евнина Е. М. Виктор Гюго. М., 1976
- Сафронова Н. Н. Виктор Гюго. М., 1989
- Гюго В. Собрание сочинений, тт. 1-8. М., 1996