Гайдэльскія мовы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гайдэльскія мовы | |
|---|---|
| Таксон: | група |
| Прарадзіма: | Ірландыя |
| Арэал: | Ірландыя, Шатландыя, востраў Мэн |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: | Мовы Еўразіі |
| Індаеўрапейская сям'я | |
| Склад | |
| ірландская, шатландская (гэльская), мэнская | |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Гайдэ́льскія (гэ́льскія) мовы складаюць адну з падгрупаў астраўной групы кельцкіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і. Уключаюць ірландскую, шатландскую гэльскую і мэнскую. Цікава, што носьбіты кожнае з трох пералічаных моў называюць сваю проста «гэльскай» (ірландцы — Gaeilge, шатландцы — Gàidhlig, мэнцы — Ghaelg).
Усе сучасныя гайдэльскія мовы паходзяць ад сярэднеірландскай, якая існавала ў 10 - 16 стагоддзях, сярэднеірландская — ад стараірландскай, а стараірландская, у сваю чаргу, ад першаснай ірландскай, вядомае толькі па агамічных надпісах. Ад сярэднеірляндскай паходзіў таксама галоўэйскі гэльскі дыялект, зараз мёртвы.
Спасылкі [правіць]
| Кельцкія мовы | |
|---|---|
| Іспана-кельцкія | галекская† · кельтыберская† · лузітанская† (італійская ці асобная галіна?) |
| Гальскія мовы | галацкая† · гальская† · лепантыйская† · норыкская† |
| Брыцкія | брэтонская · валійская · корнская · кумбрыйская† · пікцкая† (ізалят?) |
| Гойдэльскія | ірландская · мэнская · шатландская (гэльская) |
| Змяшаныя мовы | бангі† · шэлта |
| Класіфікацыя і паходжанне | Пратакельцкая мова · Q-кельцкія і P-кельцкія мовы · Кантынентальныя кельцкія мовы · Астраўныя кельцкія мовы |
| Заўвагі: ? класіфікацыя мовы дыскусійная · † мёртвая мова. | |